У ААТ «Нурава» завяршаюць касавіцу

Актуально Экономика

У ААТ “Нурава” завяршаецца нарыхтоўка траў першага ўкосу. З запланаваных 800 гектараў скошана 652 (81,5%), нарыхтавана 4043 тоны сенажу.

Ігара Фіцьковіча з працоўнай перамогай віншуюць Алена Зуй і Васіль Шылаў.
Ігара Фіцьковіча з працоўнай перамогай віншуюць Алена Зуй і Васіль Шылаў.

У сельгаспрадпрыемства ад-правіліся са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аленай Зуй. Працаўнікоў, занятых на корманарыхтоўцы, Алена Уладзіміраўна павіншавала з працоўнымі дасягненнямі і ўручыла прама ў полі вымпелы. У гутарцы з механізатарамі лідара прафсаюзнай арганізацыі цікавіла ўкамплектава-насць тэхнікі сродкамі пажарнай бяспекі, забяспечанасць аграрыяў спецадзеннем, якасць дастаўляемых у поле абедаў. Высветлілася, што па гэтых пытаннях нараканняў няма.

Сяргей Новікаў.
Сяргей Новікаў.

Пятнаццаты сезон на “Ягуары-850” шчыруе Ігар Фіцьковіч. Ігар Васільевіч падабраў і здрабніў 4297 тон правяленай масы. У ліку лепшых і Сяргей Новікаў, заняты на трамбоўцы. На яго рахунку – 4355 тон сянажнай масы. На адвозцы лідзіруе Юрый Заіка. Механізатар на МТЗ-1221 з ПК-45 перавёз 1296 тон правяленай масы.
Па словах дырэктара гаспадаркі Васіля Шылава, плануецца “узяць” з першага ўкосу 8 тысяч тон сенажу. Такая колькасць неабходна, каб пракарміць 3600 галоў буйной рагатай жывёлы. Сянаж павінен атрымацца высокакласным, бо пры яго нарыхтоўцы вытрымліваюцца ўсе тэхналагічныя патрабаванні.
Шматгадовыя бабова-злакавыя травы косяць у ранішнія гадзіны. Іх закладваюць у ямы, размешчаныя ля жывёлагадоўчага комплексу. Усяго іх падрыхтавана да сезону больш 20, кожная змяшчае па тысячы тон кармоў. Дарэчы, 123 тоны траў нарыхтавалі па сучаснай тэхналогіі – у палімерную плёнку.
Сёлета на “зялёным” жніве задзейнічана пяць адзінак тэхнікі на адвозцы, адзін кормаўборачны камбайн, двое грабель і тры касілкі. Работа спорыцца. На кругласутачнай трамбоўцы завіхаюцца браты Рыгор і Сяргей Новікавы. Бесперабойную адвозку забяспечваюць Юрый Заіка, Андрэй Томас, Міхаіл Собаль, Раман Размысловіч, Канстанцін Шылаў. Падвяленыя травы зграбаюць Іван Барушагін і Алех Бурбель. Косяць Валерый Ванцовіч, Віктар Пазняк і Уладзімір Лындо.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *