Тэма тыдня

Тема недели

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня ў Гомелі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў на электрычнай цязе па напрамку Гомель — Мінск — Гомель.

На цырымонію былі запрошаны работнікі і ветэраны БЧ, студэнты і навучэнцы транспартных навучальных устаноў Гомеля. Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў звярнуўся да кіраўніка дзяржавы за дазволам адкрыць рэгулярны рух цягнікоў па гэтым напрамку. Аляксандр Лукашэнка даў адпаведны дазвол, пасля чаго першы грузавы цягнік на электрацязе адправіўся са станцыі Гомель.
«Мне вельмі прыемна з вамі сустрэцца. Я наогул вельмі паважліва стаўлюся да чыгуначнікаў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў чыгункі. — Тут не людзі, а крэмень. Прыемна бачыць, што моладзь ідзе працаваць на чыгунку».
Прэзідэнт на прывакзальнай плошчы таксама цёпла пагутарыў з жыхарамі Гомеля, якія прыйшлі на мерапрыемства. «Дзе б я ні быў, што б ні рабіў, я заўсёды гавару — самае лепшае, што ў нас ёсць, гэта людзі», — сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што заўсёды, з самага пачатку свайго прэзідэнцтва, удзяляў вялікую ўвагу развіццю Гомельскай вобласці, і асабліва адраджэнню пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС раёнаў.

АБЛАСНУЮ ДЗІЦЯЧУЮ БАЛЬНІЦУ — ПА АПОШНІМ СЛОВЕ ТЭХНІКІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу двух гадоў завяршыць будаўніцтва ў Гомелі новай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы і аснасціць гэту медустанову самым сучасным абсталяваннем. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 17 чэрвеня, наведваючы ў Гомелі будаўнічую пляцоўку аб’екта па рэканструкцыі дзіцячай абласной клінічнай бальніцы.
«Мы дамовіліся, што гэта будзе самая сучасная бальніца. Гэта дзеці, і абсталяванне павінна быць адпаведным», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Асобныя даручэнні Аляксандр Лукашэнка даў адносна крыніц фінансавання будаўніцтва. Ён адзначыў, што ўдзельнічаць у гэтым павінны ўсе: і рэспубліканскі, і абласны, і гарадскі бюджэты, а таксама мецэнаты і бізнесмены. «Я гатовы сваю зарплату аддаваць. Трэба збіраць пакрыху, каб гэта была агульнанародная будоўля, а не спадзявацца толькі на рэспубліканскі бюджэт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

РОСТУ ЦЭН НЕ БУДЗЕ

Росту цэн у сувязі з маючай адбыцца ў Беларусі дэнамінацыяй не будзе. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 чэрвеня ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак».
«Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы за гэта паадрываем галовы, калі нехта паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам (гэта толькі тэхнічнае мерапрыемства)».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўнай ступені правядзенне дэнамінацыі мае і палітычнае адценне, асабліва з улікам правядзення Усебеларускага народнага сходу і парламенцкай выбарчай кампаніі.

АБ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак», падзяліўся сваім меркаваннем аб эфектыўнасці цэнтралізаванага тэсціравання.
Адна з работніц прадпрыемства пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы, як ён ставіцца да цэнтралізаванага тэсціравання. Паводле слоў Прэзідэнта, у яго дваякае стаўленне да такой формы экзамену. Відавочны плюс у тым, што дзякуючы існуючай сістэме ўдалося практычна поўнасцю выкараніць карупцыю і выключыць магчымасць паступлення за хабар. «Але не ўсе выдатнікі школы ў будучым становяцца лепшымі прафесіяналамі. Пры тэсціраванні мы не бачым чалавека, не бачым палёту думкі, яго разважанняў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы іншы бок працэсу.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў, што кожны год на аснове існуючага вопыту дзяржкамісія ўдасканальвае асобныя моманты па арганізацыі ўступнай кампаніі. Прымаюцца рашэнні аб пашырэнні мэтавага набору па тых ці іншых спецыяльнасцях. Акрамя таго, у Беларусі пераможцы розных міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд маюць права не здаваць экзамены пры паступленні на асобныя спецыяльнасці.
«Думаю, нам не трэба цяпер ні ад чаго адмаўляцца. Мы прыйдзем да нармальнага працэсу. Калі мы пераканаемся, што тэсціраванне — гэта не тое — яно імгненна будзе адменена, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Няма таго моманту, каб я пачаў ламаць гэту сістэму. Мы будзем удасканальваць яе і дапаўняць такім чынам, каб не страціць здольных і перспектыўных дзяцей».

ДОЛЯ СУБ’ЕКТАЎ МАЛОГА І СЯРЭДНЯГА БІЗНЕСУ ДА 2020 ГОДА ДАСЯГНЕ 40 ПРАЦЭНТАЎ

Доля суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў агульным аб’ёме валавой дабаўленай вартасці да 2020 года дасягне 40 працэнтаў. Гэта прадугледжана праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе.
Праграмай прадугледжана разняволенне дзелавой ініцыятывы. «Беларусь — краіна роўных магчымасцей. Роля дзяржавы будзе заключацца ў стварэнні спрыяльных умоў для ініцыятывы і вядзення бізнесу як у дзяржаўным, так і прыватным сектары. Любы ініцыятыўны чалавек незалежна ад узроўню адукацыі або наяўнасці спецыяльных эканамічных ведаў зможа пачаць сваю справу ў Беларусі або знайсці работу даспадобы», — напісана ў дакуменце.
Дзяржава забяспечыць абарону і недатыкальнасць правоў прыватнай уласнасці, зніме абмежавальныя бар’еры, лібералізуе кантрольную дзейнасць. Для гэтага прадугледжваецца пашырэнне форм дзяржаўнай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; павышэнне эфектыўнасці бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі; увядзенне адміністрацыйнай (а пры паўторным учыненні — крымінальнай) адказнасці за ўмяшанне службовых асоб праваахоўных (кантралюючых, наглядных) органаў у законную дзейнасць суб’ектаў гаспадарання; істотнае зніжэнне фінансавых санкцый за нязначныя парушэнні; радыкальнае спрашчэнне і скарачэнне колькасці відаў і форм справаздачнасці; укараненне сістэмы ацэнкі наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў у сферы прадпрымальніцкай дзейнасці; скарачэнне колькасці ліцэнзуемых відаў дзейнасці; увядзенне інстытута падатковых кансультантаў у мэтах якаснага прадастаўлення адпаведных паслуг.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *