На Верхнядзвіншчыне разгортваецца нарыхтоўка кармоў

Актуально Экономика

На базе райаграсервісу адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў.

І. І. Марковіч (справа) і ўдзельнікі семінара азнаёміліся з ходам корманарыхтоўчай кампаніі.
І. І. Марковіч (справа) і ўдзельнікі семінара азнаёміліся з ходам корманарыхтоўчай кампаніі.

У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама І. І. Марковіч, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гас-падаркі і харчавання У. У. Бы-каў, кіраўнікі і спецыялісты раённых службаў, а таксама кіраўнікі, галоўныя аграномы, ветурачы, інжынеры сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Д. І. Абуховіч прадстаўляе новыя граблі ГВП-12.
Д. І. Абуховіч прадстаўляе новыя граблі ГВП-12.

На выязным мерапрыемстве гаворка ішла аб асаблівасцях нарыхтоўкі травяных кармоў першым укосам і важнейшых арганізацыйных момантах кам-паніі, а таксама аб планах на бягучы год. Пастаўлена задача завяршыць “зялёнае” жніво на працягу дзесяці дзён. Кіраўнік раёна патрабаваў ад спецыялістаў выканання тэхналогій на ўсіх этапах корманарыхтоўкі.
Ён адзначыў, што для якаснай закладкі неабходна мабілізаваць усе кадры. Корманарыхтоўка, безумоўна, патрабуе вялікага ўкладу людскіх, матэрыяльных і фінансавых сродкаў, але разам з тым дазволіць вывесці галіну малочнай жывёлагадоўлі на больш высокую эканамічную эфектыўнасць.

Л. Г. Іванова расказвае аб арганізацыі работы за кантролем якасці кармоў.
Л. Г. Іванова расказвае аб арганізацыі работы за кантролем якасці кармоў.

Намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Быкаў напомніў удзельнікам семінара-нарады аб патрабаваннях да корманарыхтоўкі. Для выканання даведзеных заданняў па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі плануецца нарыхтаваць травяных кармоў першым укосам не менш 41 тысячы кармавых адзінак, у тым ліку — 5,5 тысячы тон сена, 110 тысяч тон сенажу і 23 тысячы тон сіласу.
Верхнядзвінскі раён – адзін з самых стабільных у галіне корманарыхтоўкі. Тым не менш, пытанне якасці вельмі актуальнае для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў. У асобных, прычым не самых дрэнных гаспадарках, высокі працэнт некандыцыі кармоў, таму што парушаюцца тэхналогіі іх нарыхтоўкі і захавання.
Аб асноўных момантах і тэхналагічных асаблівасцях сезона нарыхтоўкі расказалі намеснікі начальніка райсельгасхарчу З. М. Палавая і Л. К. Грэсько.
Выкарыстоўваючы навуковыя падыходы і папярэдні вопыт, акцэнтавалі ўвагу на асноўных прычынах, якія вядуць да страты кармавых адзінак.
Аб ахове працы і захаванні тэхнікі бяспекі пры нарыхтоўцы кармоў паведаміў галоўны інжынер па тэхніцы бяспекі райсельгасхарчу А. І. Шчацінін.
Рэкамендацыі па аплаце працы на нарыхтоўцы кармоў дала начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарчу А. В. Шандзер. У прыватнасці, рэкамендавана аплачваць кашэнне ў ранішні час у двайным памеры.
Умовы спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў агучыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй. Арганізаваны абласныя і раённыя спаборніцтвы.
Аб кантролі за якасцю нарыхтоўваемых кармоў расказалі галоўны ветурач раёна А. В. Транчонак і вядучы ветурач біяхімік-таксіколаг Л.Г. Іванова.
На машынным двары райаграсервіса ўдзельнікаў семінара азнаёмілі з асаблівасцямі рэгуліроўкі кормаўборачнай тэхнікі і яе рамонту начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці А. П. Шук, начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду В. У. Болдак, а таксама галоўны інжынер райаграсервісу Д. І. Абуховіч, начальнік мехатрада А. В. Глушневіч.
Генеральны дырэктар рай-аграсервісу С. М. Скавародка расказаў аб рабоце прадпрыемства. На пляцоўцы было выстаўлена новае абсталяванне і тэхніка, вытворчасць якой асвоена мясцовымі ўмельцамі. Так, увазе прысутных прапанавана вакуумная помпавая перасоўная ўстаноўка для даення ў пашавых умовах, граблі валковапальцавыя ГВП-12 – прататып знакамітых італьянскіх грабляў “Магнум-18”.
Абрад асвячэння і малебен правёў настаяцель Свята-Еўфрасініеўскай царквы айцец Уладзімір.
Удзельнікі семінара наведалі сельскагаспадарчыя аб’екты раёна, у прыватнасці, ААТ “Бялькоўшчына”, УВП “Вужыца-Агра”, КУВСП “Верхнядзвінскі”, “Каханавічы”, “Асвейскі”, “Дры-сенскі”, дзе азнаёміліся з ходам корманарыхтоўчай кампаніі.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *