Маладая сям’я абрала месцам жыхарства Верхнядзвіншчыну

Актуально Наш край

 

IMG_8612 копия

Святлана Алегаўна Барушагіна працуе на МТК “Барсукі” усяго паўгода, але паспела ўжо зарэкамендаваць сябе выдатным спецыялістам. Даглядае хрупкая дзяўчына 70 галоў цялят ад нара-джэння і да месячнага ўзросту. І зусім нядаўна “дзіцячы садок” папоўніўся 90 жыхарамі.
Малышы знаходзяцца на свежым паветры ў індывідуальных “інветаўскіх” доміках. Святлана Алегаўна пільна сочыць за іх станам і ўмовамі ўтрымання. У коле абавязкаў, акрамя трохразовага выпайвання малозівам, чыстка домікаў, замена подсцілу, забеспячэнне свежай пітной вадой.
Увогуле, пра сям’ю Барушагіных добра адзываюцца ў сельгапрадпрыемстве. Муж, Іван Фёдаравіч, працуе трактарыстам, а сястра-двайнятка Святланы Алена – даяркай на раздоі.
Барушагіны пераехалі на Верхнядзвіншчыну нядаўна, але паспелі ўжо абжыцца. Дзеці – Яўген і Анжэла, ходзяць у мясцовую школу. У сельгапрадпрыемстве маладой сям’і выдзелілі спачатку кватэру, але яны, звыклыя да сялянскай працы, пераехалі месяц назад у сядзібны дом. У хуткім часе плануюць абзавесціся хатняй гаспадаркай.
Увогуле, як расказвае Святлана, ні разу не пашкадавалі, што працуюць у ААТ “Нурава”. Вельмі задаволена сям’я і заробкам, і адносінамі да іх. А як жа іначай? Па працы – і пашана.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКУ: Святлана Бару-шагіна са сваімі падапечнымі.
Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *