Касавіца набірае тэмпы

Актуально Экономика

У КУВСП “Каханавічы” вядзецца планамерная работа па нарыхтоўцы травяных кармоў. Скошана 80% ад запланаваных плошчаў траў, нарыхтавана 6080 тон сенажу.

Значныя вынікі падчас корманарыхтоўкі паказваюць (злева направа) Мікалай Чарноў і Яўген Літвінаў.
Значныя вынікі падчас корманарыхтоўкі паказваюць (злева направа) Мікалай Чарноў і Яўген Літвінаў.

Сельгасвытворцы разумеюць, што ад таго, наколькі дакладна будуць вытрыманы тэрміны і тэхналогія нарыхтоўкі кармоў, напрамую залежыць вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. Кожны год пад патрэбы галіны нарыхтоўваюць не менш 15 тысяч тон сенажу, 10-11 тысяч іх – першым укосам. Сёлета травы неабходна скасіць з 1100 гектараў, скошана – 880 га.
Калі тэхніка працуе без паломак, то за дзень закладваюць, у сярэднім, па 600 тон сенажу.
Як зазначае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Казлоў, травы ў гэтым годзе добрыя. З іх нарыхтоўкай таксама не спазніліся, косяць у аптымальныя тэрміны, калі, напрыклад, канюшына знаходзіцца ў стадыі бутанізацыі, а цімафееўка – каласіцца.
У сельгаспрадпрыемстве свае, апраўданыя часам падыходы да стварэння кармавой базы. У прыватнасці, травы не “трымаюць” больш двух год. Поле пераворваюць і засяваюць нанова.

На адвозцы кармоў задзейнічаны (злева направа) Сяргей Юр'еў і Раман Лось.
На адвозцы кармоў задзейнічаны (злева направа) Сяргей Юр’еў і Раман Лось.

Тэхналогію каханаўцы дакладна захоўваюць на ўсіх этапах “зялёнага” жніва. Так, кашэнне траў адбываецца ў ранішнія гадзіны, з 6 да 8. Расліны, скошаныя ў гэты час, дасягаюць той фазы вільготнасці (45 – 55%), якая неабходна для закладкі сянажнай масы ў траншэю. Травы косяць на КДЛ-2,7 Валерый Андрушонак, Сяргей Бурдо, Аляксей Сівоха, Дзмітрый Разбінскі; на “вялікай” касілцы КПР-9 працуе Аляксей Уласаў.
Пасля кашэння праз 4, максімум 6 гадзін, падвяленыя травы ўбіраюць. На нарыхтоўцы кармоў задзейнічаны камбайнеры Віктар Казлоў, Валерый Аднапол, Васіль Мароз, Мікалай Чарноў. Травы зграбаюць Валерый Горбач, Рыгор Бурак, Дзмітрый Парфянёнак. Зялёную масу адвозяць Сяргей Юр’еў, Сяргей Літвінаў, Мікалай Грамза, Ігар Сушчэвіч, Іван Жук, Юрый Чарвінскі, Яўген Літвінаў, Раман Лось, Юрый Гайліш.

 На «зялёным» жніве выдатна працуюць (злева направа) Юрый Чарвінскі і Віктар Казлоў.
На «зялёным» жніве выдатна працуюць (злева направа) Юрый Чарвінскі і Віктар Казлоў.

Трамбоўку кругласутачна вядуць Мікалай Забагонскі і Іван Кукса. На “закрыццё” адной траншэі адводзіцца не больш двух дзён. Пастаянна правяраюцца тэмпературны рэжым закладваемай масы, вільготнасць, вядзецца ўся неабходная дакументацыя. За гэтым пільна сочыць аграном Яўген Сушчэвіч.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *