Адзвiнеў развiтальны званок

Актуально Общество

Свята апошняга званка – адзін з самых хвалюючых момантаў школьнага жыцця.  

Апошні званок даюць выпускнік Аляксандр Сіманаў  і першакласніца Кіра Ушак.
Апошні званок даюць выпускнік Аляксандр Сіманаў і першакласніца Кіра Ушак.

Вітаючы на ўрачыстай школьнай лінейцы навучэнцаў сярэдняй школы №2, іх бацькоў і настаўнікаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч адзначыў, што апошні званок сімвалізуе рубеж паміж дзяцінствам і дарослым жыццём. Наперадзе выпускнікоў чакаюць сур’ёзныя іспыты – экзамены, вызначэнне далейшага шляху.
– Але галоўнае, — сказаў Ігар Іванавіч, — памятайце, што як бы ні склаўся лёс, кім бы вы ні працавалі – дастойна і з гонарам прадстаўляйце нашу Верхнядзвіншчыну, а мы вас памятаем, цэнім і заўсёды чакаем дамоў.

IMG_9638 копия
Словы падзякі кіраўнік раёна выказаў педагогам за іх самаадданую працу, цярплівасць і дабрыню, якія яны кожны дзень дораць дзецям. Здароўя і дабрабыту пажадаў і бацькам.
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь узнялі пераможцы абласных і раённых алімпіяд Дзяніс Гры-дзюшка, Анастасія Зубрыцкая і Анна Грыгор’ева.
Сёлета школьны званок у апошні раз прагучаў для 43 выпускнікоў адзінаццатых класаў.
-Выпускнікі падышлі да экзаменаў з добрымі вынікамі, — адзначыў, вітаючы прысутных, дырэктар СШ №2 У. А. Бародка. – Чацвёра адзінаццацікласнікаў прэтэндуюць на залатыя медалі, столькі ж дзевяцікласнікаў – на пасведчанні асобага ўзору. Поспехаў вам пры здачы экзаменаў!
Да віншаванняў далучыліся шматлікія госці свята. Ад імя настаўнікаў да выпускнікоў са словамі віншаванняў звярнуліся В. І. Ліневіч і А. У. Ізмайлава.
Хвалююча і пранікнёна прагучаў школьны вальс, які выканалі вучні адзінаццатых класаў. А падарункам ад дзевяцікласнікаў стаў флэш-моб.
Па традыцыі на ўрачыстай лінейцы выпускнікі-навучэнцы, якія паказалі лепшыя вынікі ў вучобе, спорце, разнастайных конкурсах, узнагароджаны граматамі, падзякамі і прызамі.
І вось гучыць апошні званок. У добры шлях, выпускнікі!
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *