Хлебаробы ААТ «Прудзінкі» завяршылі сяўбу зерневых

Актуально Общество

З кожным днём у раённай зводцы «падрастаюць» лічбы: у гаспадарках раёна поўным ходам ідзе сяўба зерневых і зернебабовых культур. Для ААТ “Прудзінкі” яна ўжо завершана. 

IMG_7926 копия

Галоўнага агранома гаспа-даркі Віктара Курыкшу ў кабінеце не заспець: ён з раніцы да позняга вечара на палях — кантралюе ход работ. Яго цікавіць літаральна ўсё – і своечасовы падвоз насення, і спраўнасць тэхнікі, і забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі.
— У сельскай гаспадарцы пытанні вырашаюцца не ў кабінеце, — сказаў Віктар Уладзіміравіч. — Праязджаючы па палях, адчуваеш напружаны рытм пасяўной, і душа радуецца: нашы людзі ўмеюць і могуць працаваць, толькі б надвор’е не падводзіла.

IMG_7938 копия
Па словах галоўнага агранома, ёсць усё неабходнае для палявых работ. Сяўба па тэхналогіі павінна прынесці плён. Яравымі зерневымі і зернебабовымі культурамі тут засеяна 350 гектараў. Плошчы невялікія, бо стаўка зроблена на азімыя, якіх у чатыры разы больш — 1350 гектараў.
Работы ў гаспадарцы арга-нізаваны “шлейфам”: адны звенні рыхтавалі глебу і ўносілі арганічныя ўганенні, другія — сеялі. Паралельна вядзецца падкормка азімых зерневых і рапсу. Для сяўбы тут выкарыстоўваюць элітнае насенне зерневых і зернебабовых — ячмень “Фэст”, яравую пшаніцу “Сударыня”, гарох “Белус”. Іх, дарэчы, будуць рэалізоўваюць на продаж. Элітным насеннем забяспечваюць не толькі гаспадаркі нашага раёна, але і вобласці — сёлета для продажу падрыхтавана 300 тон ячменю “Фэст” і 200 тон яравой пшаніцы “Рассвет”.
На падрыхтоўцы глебы на К-700 з КЧ-5,1 заняты Аляксей Скарабагаты і Юрый Себасцьянаў. Арганічныя ўгнаенні ўносіць Барыс Ананчанка, а пагрузкай іх займаецца Раман Ганчарэнка. Непасрэдна сяўбу вядуць Міхаіл Смірноў на МТЗ-3022 з АПП-6, Уладзімір Быкаў на МТЗ-1523 з АПП-3 і Юрый Зіль на МТЗ-3022 з АПП-6. Насенне сейбітам падвозіў Віктар Дземешаў. На “Расе” працягвае ўносіць азотныя ўгнаенні Аляксандр Байкоў, на падвозе задзейнічаны Сяргей Вашчонак.
Лепшыя механі-затары сельгаспрад-прыемства Міхаіл Смірноў, Барыс Ананчанка і Аляксандр Байкоў адзначаны вымпелам райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Тэхніка, за якую адказваюць механізатары, працуе спраўна, прастояў не здараецца. Як і ў мінулыя гады, абеды сейбітам дастаўляюцца прама ў поле. Паелі, адпачылі — і зноў за руль. Вось і справіліся з сяўбой зерневых і зернебабовых у аптымальныя тэрміны.
Ксенія КАВАЛЁНАК.
НА ЗДЫМКАХ: (злева направа) галоўны аграном В. Курыкша працай сейбіта Ю.Зіля задаволены; абеды ў поле аператыўна дастаўляе В. Аўчыннікаў.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *