Верхнядзвінскім юнакам і дзяўчатам уручылі пашпарты

Актуально Общество

У гэты дзень традыцыйна маладыя людзі атрымліваюць свой самы галоўны ў жыцці дакумент – пашпарт.

І. Ф. Козел уручае галоўны дакумент вучням СШ № 2 (злева направа) А. Багдановіч, Л. Новікавай, У. Смоляру, Д. Хайкову, Л. Снапок, Д. Дударэвіч.
І. Ф. Козел уручае галоўны дакумент вучням СШ № 2 (злева направа) А. Багдановіч, Л. Новікавай, У. Смоляру, Д. Хайкову, Л. Снапок, Д. Дударэвіч.

Сёлета месцам для ўрачыстай цырымоніі абраны раённы краязнаўчы музей.
-І гэта не выпадкова, — адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, віншуючы з важнай падзеяй юнакоў і дзяўчат. – У адным з залаў музея размешчаны партрэты людзей, нашых землякоў, якімі ганарыцца раён. Спадзяёмся, што калі-небудзь і вы сваімі выдатнымі справамі ўславіце край.
Сярод тых, хто ў гэты дзень атрымаў статус грамадзяніна нашай краіны, – васьмікласніца сярэдняй школы №2 Ліка Снапок. Яна пераможца абласной дыстанцыйнай інтэлектуальнай алімпіяды “Першыя крокі”, удзельніца міжнародных прадметных конкурсаў “Лін-гвісцёнак”, “Жураўлік”, “Кенгуру”, “Буслік”, разнастайных творчых раённых конкурсаў, удзельніца раённых і абласных злётаў “Юных інспектараў руху”, неаднаразовая пераможца раённых алімпіяд па матэматыцы.
У гэты дзень Ірына Францаўна ўручыла пашпарты 9 навучэнцам гарадскіх школ і вучню Галубаўскай базавай школы.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *