Са святам Уваскрэсення Хрыстова віншуем каталіцкіх вернікаў

Актуально Духовность

католики

Дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце! Хрыстос уваскрос! Хрыстос жыве!

Хрыстос будзе жыць заўсёды! 

Праўда аб змёртвых-паўстанні Хрыста — гэта найважнейшая праўда хрысціянскай веры. Толькі ў Пасхальнай таямніцы наша вера набывае моц супрацьстаяць сілам зла, цемры і граху. Бог у Сваёй вялікай міласэрнасці пасылае на зямлю Свайго Сына, каб вызваліць чалавецтва з грахоўных путаў і адарыць надзеяй на жыццё вечнае. Крыж Хрыста становіцца знакам Божай любові і прабачэння, брамай, якая вядзе да вечнага шчасця.
І хоць тут, на зямлі, знаходзячыся ў чалавечым целе, мы не можам пазбегнуць цяжкасцей, смутку, цярпення і болю, нашыя сэрцы напоўнены цвёрдай надзеяй, што, ідучы па жыцці дарогай веры, мы накіроўваемся не да смерці, але да ўваскрэсення і паўнаты жыцця з Богам.
Віншую ўсіх католікаў нашага горада і раёна з надыходзячымі святамі і жадаю, каб вера ва ўвас-крэсенне Езуса Хрыста была няспыннаю сілаю і святлом на дарогах штодзённасці. А братам праваслаўным жадаю поспехаў у духоўнай падрыхтоўцы да свята Пасхі, каб, умацаваныя ласкай Пасхальнай таямніцы, мы маглі супольна пераадольваць усе цяжкасці і непаразуменні. Няхай жа з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: “Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!”.
Аляксандр ГРЫЦКЕВІЧ,
пробашч Верхнядзвінскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай
Панны Марыі.

Расклад святочных Імшаў на Святы Трыдуум
і Пасхальныя ўрачыстасці:
— Вялікая Пятніца (25.03) Літургія Мукі Пана – 18.00.
— Вялікая Субота (26.03) Пасхальная Вігілія – 22.00.
— Нядзеля (27.03) св. Імша Змёртвыхпаўстання
Пана і Рэзурэкцыя – 7.00.
— Велікодны панядзелак (28.03) – 10.00 і 18.00.



1 комментарий по теме “Са святам Уваскрэсення Хрыстова віншуем каталіцкіх вернікаў

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *