Выбар зроблены

Актуально

Галасуе маладая сям'я Панцялей.
Галасуе маладая сям’я Панцялей.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся.
Па папярэдніх выніках галасавання, якія абвясціў Цэнтрвыбаркам, удзел у іх прынялі 6102896 жыхароў Беларусі або 87,2% выбаршчыкаў. 
Перамогу на выбарах атрымаў дзеючы Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які набраў 83,49% галасоў выбаршчыкаў.
За Т. М. Караткевіч прагаласавала 4,42% выбаршчыкаў, С.В. Гайдукевіча – 3,32%, М.Д. Улаховіча – 1,67%. Супраць усіх кандыдатаў пададзена 6,4% галасоў.
* * *
У Віцебскай вобласці ўдзел у галасаванні прыняло 798015 чалавек або 91% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. За А. Р. Лукашэнка пададзена 87,3% галасоў, С. В. Гайдукевіча – 3,95%, Т. М. Караткевіч – 3,56%, М. Д. Улаховіча – 1,4%. Супраць усіх кандыдатаў – 25 483 галасы.
* * *
У Верхнядзвінскім раёне ўдзел у галасаванні прыняло 16261 чалавек або 96,7% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў. 
За А. Р. Лукашэнка прагаласавалі 14220 чалавек або 87,45% выбаршчыкаў. За астатніх кандыдатаў аддадзена: за Т. М. Караткевіч – 6,89% галасоў, С. В. Гайдукевіча – 1,72%, М. Д. Улаховіча – 0,82%. Супраць усіх кандыдатаў – 382 галасы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *