Прафесійнае свята ў работнікаў бібліятэк

Актуально Культура

IMG_4872

Бібліятэка многія стагоддзі займае важнае месца ў духоўным жыцці грамадства. А кніга была і застаецца надзейнай крыніцай пазнання і духоўнага развіцця.

Калектыў аддзела абслугоўвання раённай  бібліятэкі. (Злева направа) В. Сазано-віч, Р. Бадзюкова, К. Карманава, Н. Глацёнак, І. Балбека, В. Забагонская.
Калектыў аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі. (Злева направа) В. Сазано-віч, Р. Бадзюкова, К. Карманава, Н. Глацёнак, І. Балбека, В. Забагонская.

Сёння ў склад ДУК “Верхнядзвінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” уваходзяць 20 бібліятэк. Штогод яны абслугоўваюць каля 13 тысяч карыстальнікаў. Да іх паслуг фонд кніжных і перыядычных выданняў, які складае звыш 260000 экзэмпляраў і пастаянна абнаўляецца. Штогод біліятэкі выдаюць больш за 230000 адзінак бібліятэчнага фонду.

Калектыў дзіцячай бібліятэкі. (Злева направа) Т. Валунгевічус, Т. Лапацкая, Л. Зыкіна.
Калектыў дзіцячай бібліятэкі. (Злева направа) Т. Валунгевічус, Т. Лапацкая, Л. Зыкіна.

Пры бібліятэках працуюць 9 клубаў па інтарэсах і 9 гурткоў, якія наведваюць больш 200 дзяцей і дарослых. Жыхароў маланаселеных вёсак, якія маюць патрэбу ў бібліятэчных дакументах, абслугоўвае бібліобус.
Зыходзячы з таго, што сучасныя чытачы рэалізуюць у бібліятэках не толькі патрэбу ў інфармацыі, але і бачаць у іх месца культурнага адпачынку, супрацоўнікі ДУК “Верхнядзвінская ЦБС” праводзяць разнастайныя па тэматыцы марапрыемствы: літаратурныя вечары і святы, вечары-сустрэчы з цікавымі людзьмі, краязнаўчыя гадзіны, дні адчыненых дзвярэй, гасцёўні і шмат іншых.
Для карыстальнікаў распрацаваны сайт раённай бібліятэкі, дзе можна даведацца аб усіх значных падзеях бібліятэчнага жыцця: пабываць на віртуальных выставах, пазнаёміцца з анонсам мерапрыемстваў, даведацца аб навінках літаратуры.
Сваё прафесійнае свята бібліятэчныя работнікі заўсёды сустракаюць у прыемным асяроддзі чытачоў. Таму Дзень бібліятэк — гэта не толькі прафесійнае свята людзей, якія працуюць у бібліятэках, але і тых, хто любіць і паважае кнігі.
З прафесійным святам, паважаныя бібліятэкары! Дабрабыту вам, душэўнага камфорту, моцнага здароў’я і творчых поспехаў.
Таццяна ЗУЕВА.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *