Один комментарий на “Учитель истории из Верхнедвинска победила в конкурсе Союзного государства”

  1. Уладзімір:

    Дзіна, прывітаньне з Масквы ад удзячных ураджэнцаў Верхнядзвіншчыны! Віншуем з дасягнутым вынікам, гэткай нечаканай для цябе перамогі!
    Ну а напярэдадні новага навучальнага года, жадаем табе творчага пошуку, удалых знаходак і паспяховых зьдзяйсьненьняў задуманых спраў, аптымізму, сіл і цярпеньня ў адстойваньні прафесійных інтарэсаў, ну і вядома адораных падшыванцаў, без іх нікуды! Заўжды памятаць, што настаўнік займаецца, магчыма, найважнейшай справай у жыцці, стварае будучыню нашай Беларусі, і якой яна будзе ?, шмат у чым залежыць ад вас. Яшчэ хочацца, каб ты здолела захаваць сваю прыродную сціпласць і шчырасць — гэтыя лепшыя якасці чалавека, якіх гэтак не хапае ўсім нам. Гэтак трымаць! Маме Зоі вялікі ПРЫВЭТ!!!
    P.S.Ня так даўно споўнілася семнаццаць гадоў, як з намі няма Ларысы Уладзіміраўны Пазьняк, гэтай непаўторнай інтэлігентнай жанчыны і сапраўднага прафесіянала. Жыла ў Верхнядзвінску і працавала ў СШ №1 настаўнікам рускай мовы і літаратуры, лепш настаўніка, я пакуль яшчэ ў сваім жыцці не сустракаў.

Оставить комментарий