У Верхнядзвінскім раёне адбыўся абласны этап конкурсу «Уладар вёскі-2015»

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

У гэты дзень раённы Дом культуры поўніўся музыкай, апладысментамі і адчуваннем сапраўднага свята — гасцінная Верхнядзвінская зямля сустракала гасцей і ўдзельнікаў абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2015”.

IMG_3873

 

У конкурсе «Вітаем па-беларуску» сям'я  Салавых атрымала грамату за першае месца.
У конкурсе «Вітаем па-беларуску» сям’я
Салавых атрымала грамату за першае месца.

Пазмагацца за гэтае званне сабраліся 12 сямейных пар з дзецьмі з розных раёнаў Віцебскай вобласці — Уладзіміра і Яўгеніі Кушняровых (Лёзненскі раён), Руслана і Таццяны Вінаградавых (Віцебскі), Рамана і Ганны Цімашковых (Дубровенскі), Надзеі Несцяронак і Сяргея Часнага (Бешанковіцкі), Алега і Юліі Сухоўскіх (Міёрскі), Руслана і Таццяны Салавых (Верхнядзвінскі), Васіля і Алены Камовічаў (Ушацкі), Аляксандра і Ганны Васільевых (Сенненскі), Генадзя і Надзеі Сяргун (Браслаўскі), Дзмітрыя і Раісы Сёмка (Шумілінскі), Аляксандра і Веранікі Міхно (Лепельскі) і Аляксандра і Вольгі Рамановіч (Шаркаўшчынскі).
Зарадзіўся праект у 2007 годзе ў г. Глыбокае, атрымаў падтрымку на рэспубліканскім узроўні і аб’яднаў за гэтыя гады больш за 7 тысяч маладых сем’яў з беларускай глыбінкі.
Арганізатарамі абласнога этапа выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт, абласны камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”, Віцебскі камітэт прафсаюза работнікаў АПК, партнёрамі – Віцебская абласная арганізацыя беларускага таварыства “Чырвоны Крыж”, абласное аддзяленне ГА “Беларускі Фонд міру”, абласная арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
У склад журы ўваходзілі: Д. В. Захарэвіч, загадчык сектара па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама; Д. В. Туронак, другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”; С. У. Грэбнеў, начальнік аддзела арганізацыйнай і прававой работы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання аблвыканкама; Д. С. Бараненкоў, старшыня абласнога валанцёрскага савета; М. П. Кашкур, старшыня кантрольнай камісіі абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”; Т. У. Туманава, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд міру”; А. У. Зуй, старшыня Верхнядзвінскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; С. Д. Канавальчанка, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; І. І. Тойранен, старшыня Верхнядзвінскай раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь”; Р. А. Курылёнак, пераможца раённага, абласнога этапаў конкурсу і прызёр рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2014”.
Вітаючы гасцей, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. У. Быкаў адзначыў, што колькасць прыехаўшых на свята сем’яў сведчыць аб багацці беларускай зямлі і захаванні традыцый продкаў.
Пераможца абласнога этапа прыме ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе ў кастрычніку ў Гродзенскай вобласці. Аб гэтым нагадаў Д. В. Туронак, другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
У фае Дома культуры размясціліся выставы вырабаў мясцовых майстроў, фотавыстава, госці мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па выцінанцы, габелену, пляценні з саломкі.
Тэма свята — “Вёска: традыцыі і сучаснасць”- была адлюстравана і ў выставах, і ў конкурсах.
Выпрабаванні пачаліся з “візітнай карткі” “Вітаем па-беларуску” – кожная сям’я падчас невялікай тэатралізаванай замалёўкі расказвала аб адным з дзён сям’і, сваіх захапленнях, дасягненнях і традыцыях, адпачынку. Гучалі вершы, песні, прыпеўкі, аповеды з выкарыстаннем відэаматэрыялаў.
Удзельнікі спаборнічалі ў конкурсах “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”, “Сялянскія прысмакі”, “Па дровы”, “Святочны воз”, “Вясковая эстафета”.
Удзельнікі і госці мелі магчымасць выказаць свае думкі ў адкрытых дэбатах на тэму “Моцная сям’я – будучыня Беларусі”. Ішла гутарка аб тым, якія сямейныя традыцыі захоўваюцца ў вёсках, ці мае сёння моладзь магчымасць рэалізаваць сябе, шукалі “плюсы” у вясковым жыцці, высвятлялі, што для кожнага азначае сям’я.
І вось выпрабаванні скончыліся — наступіў хвалюючы момант абвяшчэння пераможцаў.
Граматамі абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” за аказанае садзейнічанне ў правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2015” узнагароджаны Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт, Ю. У. Парфёнава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Верхнядзвінскага райвыканкама, а таксама Верхнядзвінскі райкам “БРСМ”.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

Граматамі і падарункамі за ўдзел у конкурсах былі адзначаны ўсе сем’і. Грамату за трецяе месца атрымала сям’я Надзеі і Генадзя Сяргун з Браслаўскага раёна. На другім месцы – сям’я Руслана і Таццяны Салавых з Верхнядзвінскага раёна. Нашы землякі таксама атрымалі граматы за першыя месцы ў конкурсах “Вітаем па-беларуску” і “Святочны воз”, за другое месца ў “Вясковай эстафеце” і трэцяе – “Сялянскія прысмакі”.
Пераможцай жа абласнога этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2015” стала сям’я Аляксандра і Вольгі Рамановіч з Шаркаўшчынскага раёна. Стужкі “Уладар сяла-2015” сям’і павязала пераможца раённага, абласнога этапаў конкурсу і прызёр рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2014” Раіса Курылёнак. Асобны падарунак сям’я Рамановіч атрымала ад СП “Асвейскі” – на пляцоўцы раённага Дома культуры іх чакала… ягня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *