26 комментариев на “Делегаты района о съезде профсоюзов”

  1. На маім прадпрыемстве дырэктар са старшынёй прафкама ў адзіным кабінеце сядзяць. Сказаць, што гэта вельмі «зручна», гэта не аб чым не сказаць. Кожная ў дыялог свае тры грошы мусіць уставіць. Вядома, у гэткіх умовах падтрымку цяжка знайсці. Што хаваць, нашыя кіраўнікі не атаясамліваюць прафкамы з тым аб’яднаннем якое было б перашкодай для прыняцця рашэнняў не на карысць працоўных. Таму і дазваляе мая дырэктарка недарэчныя паводзіны, месяц таму сказаўшы мне ў вочы, маўляў, хоць ты і добры адмысловец, але характарыстыку пры звальненні
    ад мяне добрую не чакай. 🙂 Пэўна і ганаровыя граматы я пры звальненні на сваім прадпрыемстве мушу пакінуць.
    Ці знойдзецца ў нашым раёне рабочы, які зможа сказаць: Так, мой прафкам заступіўся за мяне перад кіраўніком!(?)
    Роля прафкамаў — гэта дзяльба цукерак на Новы год, то можа хай і будуць гэтыя штомесячныя вылічэнні з заробкаў.
    Адзінае, чым мусім сябе суцяшаць, дык гэта відавочным- нахабствам (з усімі яго выяўленнямі) надзяляюцца людзі ў якасці кампенсацыі з прычыны адсутнасці розуму. Нашыя кіраўнікі на гэтую акалічнасць забываюцца, а прафкамы (пад адзіным дахам) занятыя падлічваннем цукерак

  2. Госцейка:

    Можа, Вы, Кастусь, не ўсё ведаеце пра паўнамоцтвы і работу свайго прафкама? У нас дзякуючы прафкаму і яго старшыні прыняты калдагавор, над якім старшыня добра пакумекала, каб у нас сякія-такія «бонусы» былі. Праз яе ініцыятыву і дамову з наймальнікам мы маем грошы на закуп сельгаспрадукцыі два разы на год, удзешаўленне харчавання штомесяц, выплаты на асабістыя юбілеі і іншыя падзеі, прэміі да прафдаты і агульных святаў. А цукеркі гэта так, не асноўнае.Прымаючы калдагавор, старшыня нямала пакруцілася паміж намі і наймальнікам дзеля дасягнення «кансенсусу», а пасля яшчэ каб юрыдычна пункты дагавора замацаваць. Канешне, каб гэтыя выплаты мець, мы забяспечваем прыбытковую працу. Так што з прафкамам мы сябруем і вельмі яго шануем. Акрамя выплат, ён яшчэ і святы нам ладзіць, і «гваздзікі» да 8 сакавіка і аддэкалон да 23 лютага купляе, і не забывае кожнаму паштоўку на імяніны зладзіць.Дзяжурныя прафкамаўскія штучкі? Але без іх таксама было б сумнавата. Відаць, прафкам прафкаму — няроўны.

  3. Домовой:

    Эй,хлебозавод! Кто так обидел Кастуся, что он кусается? Все время всем и всеми не доволен.Бывают же такие люди — всем недовольные!

  4. Светлана задалась действительно важным вопросом-Зачем создавать ещё одну управленческую структуру в профсоюзах?Права и Е.Зуй в том,что оказывается в центре внимания профсоюзов должен быть человек труда(до съезда об этом никто не знал).Прав и Кастусь-после таких комментариев положительную характеристику не выдадут.Все правы,у нас девиз-<>.А потом разберёмся для чего ВООБЩЕ задумывались и создавались профсоюзы(уж во всяком случае не для того,чтобы «было не сумнавата».Мне кажется профсоюзы целятся отобрать хлеб у кульработников……Хотя у нас так было всегда и так будет всегда.Но невозможно, к сожалению оценить качество работы профсоюзов и их лидеров. Нет таких критериев.Поэтому- да здравствуют профсоюзы!!!

  5. Госцейка, мне застаецца Вам толькі пазайздросціць, мы ўсяго гэтага не бачым, ні грошаў на садавіну, ні падарункаў на святы. Нашыя дзве кабеты ў адзіным кабінеце сядзяць і пра гэтае дамовіцца не могуць, бо разам прыбытак шукаюць.
    Мы і сходаў не бачым, калі зрэдку і бываюць, то робяцца стыхійна, пры зменнай працы трапіць на іх вельмі малая верагоднасць, пры стыхіях аб’яў ніхто не вывешвае.
    Мой прафкам не здзіўляе, што ў дзесяткаў працаўнікоў раптам у адзін дзень узнікаюць сямейныя абставіны і яны ўсе разам пішуць заявы на адпачынак за свой рахунак на аднолькавы тэрмін. Ці да прыкладу адкуль мой прафкам можа ведаць, што людзі працуюць ва ўмовах анамальнай жары, калі ў кабінетах гэтае пытанне вырашаецца хутка і лёгка.
    Ні ў адзіных тут падарунках справа. Але прафкамы насамрэч розныя

  6. Прагматик:

    Профсоюзы нужны однозначно.Есть только смутные предчувствия,что они у нас, как и все в стране, будут особой беларускай мадэли.

  7. Гость1:

    Профсоюзы в текущей реальности не нужны однозначно.
    Историческая функция профсоюзов — отстаивать интересы «рабочих» , если «начальство» вдруг решило «закрутить гайки».
    По-хорошему,нормальный профсоюз должен сказать: «Да вы что?Срочно ослабляйте гайки!»
    По факту наши профсоюзы говорят: «Ну ничаво-ничаво…Вот у зимбабвии этай негры вабщэ галадают,а мы ж нет…Дык и нармальна усё…Дайце денег на субботник…»
    Несколько раз конкретно мне приходилось обращаться к профсоюзу по серьезным вопросам.
    Кроме понтов,эта организация не производит ничего.
    Ах да,конфетки раздают на Новый Год,это не отнять…

  8. Прагматик:

    Во всем мире есть,а нам,понимаешь,не нужны.

  9. Гость1:

    Ладно,насчет «производства понтов» — это я перегнул палку.
    Просто мне кажется,что у нас при столкновении интересов «рабочих» и «начальства»,профсоюзы обычно принимают сторону «начальства» потому,что это «начальство» имеет столько полномочий,что тот же профсоюз может игнорировать или к чертям поразгонять работающих там людей.
    И получается,что лучше сидеть,распределять конфетки и не отсвечивать,чем защищать чьи-то интересы с перспективой лишиться работы.

  10. Прагматик:

    Древняя мудрость гласит,что если хочешь изменить мир,измени сначала себя.Давайте рассмотрим ваши доводы.Не оттого ли у вас плохие профсоюз и начальство,что у вас язык в одном месте?Вы в состоянии,как допустим,тот же Кастусь, сказать и доказать руководителю что он не прав или вообще плохой?Когда активные люди меняют мир под себя вы сидите тихонько в сторонке,боясь потратить лишнюю калорию на дело для всех,а потом возмущаетесь за чаркой со шкваркой.Лично я обращался в свой профсоюз и получал нужную помощь.В условиях капитализма никто не разгонится поддержать вас в тяжелую минуту.Профсоюз нужен чтоб придать капитализму человеческое лицо.Поэтому либо отчисляйте и дальше свои копейки и получайте подарки на новый год,либо шевелите извилинами и конечностями в нужных направлениях.

  11. 8 год таму я звярнуўся да старшыні прафкама з заявай разгледзіць законнасць утрыманняў з майго заробку, была створана камісія па працоўных спорах. Дзею якая адбывалася пад час разгляду майго пытання іншым словам як «цыркам» не назавеш. Не было нават спробы звярнуцца да нейкіх нормаў ці дакументаў, а мая віна была вырашана, як гэта не смешна, галасаваннем. Такім чынам я сваёй заявай сам падставіўся пад «зграю крумкачоў» якая лішні раз не адмовіла сабе ў задавальненні супольна падзяўбаць мяне.
    На той момант мне хапала рашучасці, але бракавала часу(працаваў над дыпломам), каб у гэтай спрэчкі застацца на вышыні. Цяпер мне мой досвед падказвае, што калі і трэба да каго звяртацца па дапамогу дзеля абароны сваіх правоў, то рабіць гэта трэба мінаючы гэтае аб’яднанне.

    Што да падарункаў, ведаеце, у цырку жывёл галоднымі ў клетках трымаюць, каб потым тыя за цукерку недарэчныя загады выконвалі.

  12. Гость1:

    С языком у меня,Прагматик,все в порядке.Иногда даже просят попридерживать:)
    Опять же повторюсь,я свои выводы делаю на основе реальных фактов.
    Все мои(немногочисленные) моменты общения с профсоюзом проходили по описанной Кастусем схеме:)

  13. Ладно,уговорили. В своё время я закончил Ленинградскую Высшую профсоюзную школу и за 5 лет нас научили,что профсоюз- организация для людей организованных! Относим ли мы себя к таким?Вот и я говорю- все эти съезды,конференции и прочие ППР- для себя любимых.Профессиональными союзами должны заниматься и руководить ПРОФЕССИОНАЛЫ и быть они должны НЕЗАВИСИМЫМИ. А все остальное- подбор должностей под определенных кем-то личностей и эти «кто-то» непосредственно и руководят .Собственно такая же ситуация в местных Советах.Или может быть куму-то депутаты помогли? Поделитесь опытом?

  14. Госцейка:

    Вы, Дзед, хоць і скончылі Вышэйшую прафшколу, а так і не навучыліся падзяляць паняцці. Прафсаюзы — гэта саюзы людзей, аб’яднаных адной прафесіяй, а не прафесіяналы прафсаюзнай справы. Сутнасць гэтай арганізацыі якраз і заключаецца ў тым, што яна ствараецца на грамадскай аснове. Калі нам яшчэ незалежныя прафсаюзы стварыць, то гэта будзе чарговая кантралюючая арганізацыя, якіх у нас і так даволі. А што да дэпутатаў, прывядзіце прыклад, калі Вы да іх звярталіся і ў чым яны Вам адмовілі?

  15. бывший член ФПБ:

    Мой каментар быў першы пад гэтым артыкулам, але некуды знік.Сп.Рэдактарка, куды знік? Ці ўсе будзем прычэсваць, як патрэбна заснавальнікам?

    Прафсаюзы —гэта грамадская арганізацыя. да якой кіраўніцтвалюбога прадпрыемства не мае ніякага дачынення.Адміністрацыя і прафсаюз-антаганісты, бо менавіта прафсаюз сочыць за выкананнем заканадаўства, уносіць прапановы ў калектыўныя дамовы з улікам абароны правоў працоўных.Казаць, што нашы прафсаюзы гэта робяць-проста смешна..цукеркі, падарункі-гэта добра, але не гэтым павінен займацца прафсаюз, дакладней-не гэта галоўнае.
    А вось што тычыцца незалежных прафсаюзаў, то Госцейка памыліўся, калі напісаў, што».. гэта будзе чарговая кантралюючая арганізацыя».Пацікаўцеся на «Нафтане» чым займаецца Незалежны і тады зменіце свае меркаванне.
    У прафсаюзах павінны працаваць людзі, якія не пабаяцца сказаць вострае слова наймальніку і выступіць у абарону правоў наемных работнікаў.Нешта не чула я такіх прыкладаў у нашым раене.І не будзе іх, бо дзяржаўна-грамадскі прафсаюз-гэта вінцік у дзяржаўнай ммашыне ўціску на людзей.

  16. Наниматель:

    Вот удивляет позиция некоторых «спадароу», которые видят роль профсоюзов в какой-то бесконечной защите от монстров-нанимателей. В умении сказать «вострае слова». Почему вам так хочется конфронтации? Не состоялись в жизни и всем недовольны? А прочему профсоюз должен от меня, как нанимателя, защищаться? От лица администрации я предоставляю работникам все предусмотренные профсоюзным колдоговором блага: 50-процентные доплаты к контракту, подарки и премии к праздникам, льготы,выплаты,покупку сельхозпродукции, дополнительные отпуска. По сути, это еще одна зарплата. При этом некоторые работники отнюдь не горят рвением улучшать свои трудовые показатели, а то и норовят нарушить дисциплину. Так, может, профсоюз должен помочь мне потребовать у них отрабатывать блага? Считаю, что это лучший вариант — взаимопонимание и взаимодействие нанимателя и профкома, нежели борьба между собой. И наниматель, и профлидер хотят видеть порядок на предприятии и заработок у людей, так пусть и действуют для этого вместе. Вам мало примеров конфронтации в мире?

  17. Наниматель, не прафкам павінен ад вас абараняцца, але абараняць працоўных ад вас.
    Канфрантацый зусім нікому не жадаецца, але калі наймальнік лічыць, што ён нечага дасягнуў, так бы мовіць адбыўся ў жыцці і цяпер мае права не гледзячы ні на што толькі прымушаць і аддаваць загады, то не грэх яму і нагадаць, што па сутнасці мне ад яго трэба толькі заробак і умовы для працы. Іншыя разлікі мяне стымулююць мала, за падарункі я лепш бабе Зіне, суседцы, дапамагу каларадскіх жукоў з бульбоўніку пазбіраць. Наймальнікам лепш не ад прафкама нечага там патрабаваць, а лепш заняцца разумнай аптымізацыяй працы, каб не паганяць пугаўём таго, хто і без таго шмат робіць, але выкарчаваць прыкрытае працоўнымі інструкцыямі гультайства на прадпрыемстве.

  18. Наниматель:

    В нашей организации «иншыя разлики», как я уже писал, это почти ещё одна зарплата, и не думаю, что Кастусь или не Кастусь от неё отказался бы в пользу жуков бабы Зины. Бред! Скажите это нашим работникам, и они вам ответят…И уж никогда не станет погонять наниматель того, кто хорошо работает и тем более прикрывать какими-то там трудовыми инструкциями (?!)лодырей. Не несите чепухи. В нормальной организации, где руководитель на месте, трудящиеся не нуждаются в защите со стороны профсоюза, а выстраивают грамотные отношения на основе колдоговора. Профсоюз приносит пользу, работая над колдоговором, организацией оздоровления, отдыха, обеспечивая внерабочие мероприятия, корпоративы и т.д. И работа эта должна быть во взаимодействии с нанимателем, а не в состоянии вражды и «нейкай там абароны». Иначе никогда толку не будет.

  19. Наниматель, я разумею вашае імкненне ў чарговы раз пахваліцца дасягненнямі. Я Вам веру, і пэўна Вам як наймальніку людзі з большага давяраюць.
    Мне выпала працаваць у іншым месцы, пакуль для нас вы як прыклад, таму не ўспрымайце блізка да сэрца каментары, што пакідае спадарства, якое ў вас не працуе. Пагадзіцеся і Вы са мной, што б там не было напісана ў калдагаворы, гэта не адзіны асноўны дакумент, які рэгулюе адносіны наймальніка і працоўнага, таму і ўзаімадзеянне паміж бакамі не павінна абмяжоўвацца толькі ўнутраным пагадненнем.

  20. Госцейка:

    Я хоць у адносінах да прафсаюзаў з Кастусём не згодна, але караваі яго вельмі паважаю. Асабліва хачу падзякаваць за тое, што навучыў іх упрыгожваць. Раней пякла булкі і рабіла каласкі і лісцікі гадзінамі, а як паглядзела, што Кастусь ромбік па баках надразае, а кветкі з кружочкаў вырабляе, то і сама так раблю. Усё ж прафесіяналізм — вялікая справа! То няхай мы будзем ПРАФесіяналамі, калі ўжо скланяем гэту прыстаўку.

  21. Гость1:

    Кстати:
    »

    Беларусь вошла десятку худших стран для трудящихся по версии Международной конфедерации профсоюзов (МКП).

    Беларусь — в десятке худших стран для трудящихся
    Такие данные содержатся в глобальном индексе по правам трудящихся за нынешний год, который МКП представила 10 июня на 104-й сессии Международной конференции труда в Женеве. Результаты исследования также опубликованы на сайте Всеевропейского регионального совета МКП, сообщает БелаПАН.

    Помимо Беларуси в категорию худших для трудящихся стран также отнесены Гватемала, Египет, Катар, Китай, Колумбия, Объединенные Арабские Эмираты, Пакистан, Саудовская Аравия и Свазиленд.

    В общем страновом рейтинге защиты прав трудящихся Беларусь заняла 12-е место из 141-го и была определена в пятую из шести категорий как государство, где не гарантируется соблюдение прав трудящихся. В эту категорию были отнесены 27 стран Азии, Африки, Центральной и Южной Америки, Тихоокеанского региона и Европы, в частности Беларусь, Украина и Греция.

    Наиболее благоприятная ситуация с защитой прав трудящихся отмечена в 16 странах, включая Финляндию и Уругвай. Здесь в 2015 году наблюдались лишь единичные нарушения прав. В 26 странах, в том числе Ирландии и Японии, были зафиксированы повторяющиеся нарушения прав трудящихся. Регулярные нарушения отмечались в 36 странах, в том числе в Австралии и Израиле. Системные нарушения составители индекса обнаружили в 27 государствах, среди которых Польша и США. Катастрофическая ситуация отмечена в девяти странах, в том числе в Сирии, Центрально-Африканской Республике и Палестине, где гарантии прав трудящихся отсутствуют ввиду нарушенной системы верховенства законов.

    Международная конфедерация профсоюзов собирает данные о нарушениях прав трудящихся в мире более 30 лет. В этом году МКП во второй раз представила результаты своего исследования в виде глобального индекса, который определяется по 97 показателям и учитывает уровень защиты трудовых прав на законодательном уровне и на практике. Это исследование предназначено для представителей бизнеса и правительств.»

  22. Прагматик:

    Не очень я бы советовал доверять всяческим этим исследованиям.Пишутся они в основном под заказ и сугубо субъективны.Для того,чтоб узнать как реально обстоят дела например, в Гватемале,надо там как минимум немного пожить.А то власть напишет одно,оппозиция другое и где правда?

  23. Житель:

    Международная конфедерация профсоюзов создана представителями 50 стран Западной Европы, Британского содружества и США. И действует под флагом Евросоюза. Естественно, Беларусь в неё не входит. И этим всё сказано. Надеюсь, вы не глупцы, чтобы понять, что к чему. Если не понимаете, поясню: больше всего в песочнице охаивают того, кто в ней не играет.

  24. Гость1:

    Госспаде,и тут начинается…
    Коварные враги окружили нашу замечательную родину и строят свои ужасные козни.
    Сидят представители Международной Профсоюзной Организации,и думу думают:
    -Джонни,я придумал,как нам еще напакостить этой независимой и процветающей Беларуси!Давай напишем в нашем рейтинге,что она на последних местах!
    -Отличная мысль,Билли!Наш коварный Госдеп и так уже уменьшил их зарплаты,расковырял им весь асфальт и привил большей части населения вирус «памяркоунасцi»,наш рейтинг точно их добьет!
    -Да,Джонни,и тогда уж мы точно захватим эту прекрасную страну,лидера мировой экономики!
    -И мистер Обама наконец-то сможет перестать лично гадить в их подъездах!
    -Муа-ха-ха-ха!!!!
    -Муа-ха-ха!!!
    (смеются зловещим смехом)

  25. Ну если так все смешно, так зачем писать о том, что они нас в рейтингах на последние места ставят? Пусть тогда уж совсем не замечают, коль мы им безразличны. А то надорветесть вместе с ними от хохота.

Оставить комментарий