«Верхнядзвінскія музыкі» парадавалі захапляльным канцэртам

Актуально Культура

IMG_9703

У нас ёсць таленты! Гэта ўпэўнена можна сцвярджаць, наведаўшы канцэрт “Верхнядзвінскія музыкі” збіраюць сяброў”, які адбыўся днямі ў РДК.
Феерыя выдатных нумароў у выкананні мясцовых артыстаў так “завяла” зал, што авацыі былі куды мацнейшымі, чым на канцэртах заезджых прафесіяналаў. Нам няма патрэбы заказваць на святы сталічных артыстаў, бо свае выступаюць проста захапляльна! Яркія і непаўторныя нумары паказалі гаспадары творчага свята – “Верхнядзвінскія музыкі” на чале з кіраўніком Маяй Рубель, а таксама ўдзельнікі канцэрта: народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Ярыца”, узорны харэаграфічны ансамбль “Лялькі”, вакальна-інструментальны ансамбль “FIND”, спартыўны клуб “Віцязь”, ансамбль лыжкароў “Забава”, народны вакальны гурт “Дзвінскія напевы”, народны фальклорны гурт “Сенькавіца”.
А яшчэ гледачоў парадавала тое, што ў народных калектываў падрастае дастойная змена. Калі на сцэну выйшлі хлопчыкі і дзяўчаткі ў народных касцюмах, якія дэбютавалі ў ансамблі “Ярычанька”, эмоцыі ў зале дасягнулі апагею.
Дзякуем нашым артыстам за цудоўны настрой, які яны ствараюць сваёй творчасцю!
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

IMG_9717

IMG_9783

 



1 комментарий по теме “«Верхнядзвінскія музыкі» парадавалі захапляльным канцэртам

  1. Дзякуй Майе Рубель за тое, што яна робіць. Зычу і надалей ёй плённай працы на сваю і грамадскую карысць, натхнення, аптымізму, веры ў свае сілы, здароўя, добрых людзей побач, здзяйснення мараў!
    «Ярычанька» і сапраўды ўзняла ўсім настрой. Прапаную упэўніцца ў гэтым тым, хто не знайшоў часу пабываць на мерапрыемстве: https://www.youtube.com/watch?v=BMGtjykYky0

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *