У Верхнядзвінску адкрыўся будынак раённага гісторыка-краязнаўчага музея

Актуально Общество

Гэту падзею ў раёне чакалі даўно – верхнядзвінцы заўсёды марылі аб тым, каб мець у

Будынак музея адкрываюць (справа налева) І. І. Марковіч, І. П. Пудаў, А. Ф. Бубала.
Будынак музея адкрываюць (справа налева) І. І. Марковіч, І. П. Пудаў, А. Ф. Бубала.

райцэнтры сваё месца памяці і дэманстрацыі славутасцей.

Непаўторны Прыдзвінскі край з яго багатай гісторыяй і культурай, незабыўным ваенным мінулым, маляўнічай прыродай, знакамітымі землякамі мае на гэта поўнае права. Рэканструкцыя музея вялася ў будынку XIX стагоддзя на працягу двух гадоў — работа была аб’ёмістай і каштавала сродкаў. I вось першы этап стварэння музея — падрыхтоўка памяшкання — завершаны. Адкрыццё будынка было прыўрочана да знамянальнай даты — 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі.

Сімвалічны ключ ад музея прыняў А. Ф. Бубала.
Сімвалічны ключ ад музея прыняў А. Ф. Бубала.

-Такі падарунак да свята мы зрабілі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ўсім жыхарам раёна,- адзначыў на цырымоніі адкрыцця старшыня райвыканкама І.І. Марковіч. I падзякаваў усім, хто ўкладаў у справу стварэння музея душу і сэрца.

Экспазіцыю аб Вялікай Айчыннай вайне прадставіла Л. І. Дзевяковіч.
Экспазіцыю аб Вялікай Айчыннай вайне прадставіла Л. І. Дзевяковіч.

Над ажыццяўленнем праекта працавала нямала лю-дзей. Словы падзякі былі выказаны намесніку старшыні райвыканкама С. П. Валковічу, будаўнічым фірмам «Мастак» і «Артбуд», дырэктару Валынецкага ПМС Н. А. Халанскай за арганізацыю і правядзенне будаўнічых работ. Аб’ект ствараўся пад неаслабнай увагай і кантролем яго гаспадароў — аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і яго кіраўніка Н. А. Масквічовай.
Адначасова з рэканструкцыяй працягвалася карпатлівая праца па зборы і сістэматызаванні матэрыялаў для музея, узначальваў якую кіраўнік рабочай групы А. Ф. Бубала. Менавіта яму быў уручаны сімвалічны ключ ад абноўленага будынка. 3 хваляваннем і радасцю прымаючы каштоўны аб’ект, Антон Францавіч найперш падзякаваў кіраўніку раёна І. І. Марковічу, нас-тойлівасць і падтрымка якога дапамаглі дасягнуць мэты.
Краязнаўцу было даручана правесці першую экскурсію па музеі. А наведвальнікамі яго сталі кіраўніцтва раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, культработнікі, члены БРСМ, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Антон Францавіч найперш звярнуў увагу прысутных на вялікі банер ля ўваходу, распрацаваны членам Саюза мастакоў Беларусі Валерыем Шчасным. На ім сімвалізаваны складаны і мужны характар паўночнай беларускай зямлі з барвовымі водбліскамі ў бясконцых спляценнях рэк, памкненнем крыжоў да нябёсаў, ветразем надзеі і надпісам: «Будзем памятаць мы — будуць помніць і нас». Сапраўды, аддаючы павагу сваёй мінуўшчыне і сучаснасці, людзі клапоцяцца аб захаванні традыцый, пераемнасці пакаленняў, перадачы моладзі ўрокаў гісторыі.
Над зборам экспанатаў для музея працавалі многія нераўнадушныя, апантаныя стварэннем людзі. У іх ліку Антон Францавіч назваў І. Русіна, Ю. Карасёва, В. Мялешка. Вялікі ўнёсак у стварэнне вобразу нашай мінуўшчыны праз рэчавыя рарытэты зрабілі Л. Гагалінская, М. Нікіценка, В. Місюк. I хаця пакуль яшчэ нельга гаварыць аб адкрыцці экспазіцый, але канцэпцыю музея экскурсавод акрэсліў. Дзесяць яго залаў будуць уяўляць падарожжа ад вытокаў Дрысы да яе вусця з прыпынкамі на прычалах гісторыі. Гэта будуць экспазіцыі з адбіткамі старажытных курганоў, дзе пахаваны Рагнеда і Рагвалод, гарадзішчаў з экспанатамі даўніны, мясцін напалеонаўскага нашэсця і баёў 1812 года, часоў паўстанняў і адметных падзей. Трэба адзначыць, што будынак выдатна падрыхтаваны да размяшчэння гэтых музейных «прычалаў»: залы светлыя, дабротна адрамантаваныя, прыдатныя для экскурсій. Ідзе праца над іх мастацкім афармленнем, і ўжо зробленае прымушае захапляцца прыгажосцю адлюстраваных краявідаў, незвычайнымі картамі, стэндамі і выкладзенымі за зашклёнымі стэлажамі рэчамі.
А ў адным з залаў спецыяльна для ветэранаў і гасцей свята была падрыхтавана экспазіцыя аб Вялікай Айчыннай вайне. Яе прадставіла кіраўнік музея СШ№2 Л. І. Дзевяковіч. Сабраныя матэрыялы — плён працы вучняў гарадскіх школ. У іх падрабязна адлюстравана гісторыя ўсіх партызанскіх брыгад і атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна.
Ларыса Іванаўна падрабязней спынілася на гісторыі спецатрада «Баявы», звесткі аб якім да пэўнага часу былі засакрэчаны. Вучні СШ № 2 сабралі цікавы матэрыял аб гэтым фарміраванні, і ў школе будзе адкрыты музей атрада “Баявы”. У рабочай групы раённага музея наперадзе яшчэ нямала спраў: трэба сістэматызаваць і ўлічыць экспанаты, сфарміраваць штат, выканаць усе неабходныя ўмовы для забеспячэння музейнай дзейнасці.
У справу стварэння экспазіцый могуць унесці сваю лепту ўсе жадаючыя. Навуковыя супрацоўнікі заклікаюць жыхароў і гасцей раёна перадаваць у музей цікавыя рэчы, творы, матэрыялы, іншыя экспанаты, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць. Такім чынам мы папоўнім скарбонку агульнага багацця, якое будзе захавана ў стагоддзях.
С.ДЗВІНСКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



5 комментариев по теме “У Верхнядзвінску адкрыўся будынак раённага гісторыка-краязнаўчага музея

  1. А то что весь начальный этап реставрации проводили работники ПМК 44 и не указано . Очень интересно….

  2. Раньше строительные организации сданными многоквартирными домами хвастались. А теперь «начальным этапом реставрации» старого здания. Дожили….

  3. Здорово, что наконец достроили здание! Спасибо ВСЕМ строителям и организаторам! Искренние поздравления Антону Францевичу! Надеюсь, скоро будем иметь возможность и экспозиции посетить, ведь Вам есть о чем нам рассказать. А рассказывать красиво и интересно вы точно умеете — ваши знания надо черпать и детям передавать.

  4. Каб яшчэ змясцілі расклад працы музея і кантактныя дадзеныя, то было б вельмі добра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *