У школах прагучыць апошні званок

Образование

звонок

30 мая ва ўсіх установах адукацыі раёна адбудзецца свята апошняга званка.
Сёлетні навучальны год заканчваюць 2203 навучэнцы школ раёна, з якіх 139 – выпускнікі адзінаццатых і 215 – дзевятых класаў. Якасць навучання верхнядзвінскіх школьнікаў высокая – 2 навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна сталі пераможцамі рэспубліканскіх і 8 – абласных прадметных алімпіяд. У выпадку паспяховай здачы экзаменаў 5 выпускнікоў сярэдняй школы маюць перспектыву атрымаць “залатыя” медалі” і 15 выпускнікоў базавай – атэстаты з выдатнай адзнакай. Значныя поспехі дасягнуты верхнядзвінскімі школьнікамі ў спартыўных, інтэлектуальных, творчых конкурсах.
Мінулы навучальны год адметны і пашырэннем педагагічнага вопыту, укараненнем інавацыйных праектаў навучання. На базе Верхнядзвінскага раёна адбыліся семінары абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
У сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй — змяншэннем колькасці дзяцей, установы адукацыі аптымізуюцца: у бягучым годзе плануецца рэарганізаваць Вусцянскую школу-сад у дзіцячы сад і ліквідаваць Сенькаўскую БШ.
Апошні званок аб’явіць школьнікам аб пачатку летніх канікул, у час якіх яны адпачнуць, набяруцца сіл, а многія стануць удзельнікамі трэцяга працоўнага семестра.
Для выпускнікоў жа пачынаецца самы хвалюючы і адказны перыяд экзаменаў і выбару прафесіі. Пажадаем ім удачы на гэтым шляху!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *