В Кохановичах купаются в любую погоду

Актуально Жизнь сельских Советов

“Калі ў чалавека з’явілася магчымасць весці незвычайнае жыццё, ён не мае права адмовіцца! “.
Жак-Іў-Кусто.

вароны-1
Менавіта гэтай парадай і кіруецца ўжо 25 гадоў народны клуб “Белыя вароны” са сваім актыўным адгалінаваннем – клубам “Сарокі”.
“Белыя вароны” – гэта велатурысты і “маржы”, а “Сарокі” – таксама дзіўнаватыя сваёй няўрымслівай актыўнасцю бабулі. Нядаўна яны арганізавалі ў Каханавічах вясёлае свята – Масленіцу, 3 сакавіка адзначылі Сусветны дзень пісьменніка. Кіраўнічка клуба Таццяна Пятроўна Броніна пастаралася, каб прысутныя на вечарыне прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні творчасці сяброў клуба “Белыя вароны” Сяргея Панізьніка, Чаславы Петрашкевіч, Антона Бубалы.
23 лютага “Сарокі” не забыліся павіншаваць прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва са святам абаронцаў Айчыны. Мужчыны ж, сябры клуба “Белыя вароны”, вырашылі ў адказ паднесці ім арыгінальны падарунак – шоў “маржоў”.
Палонку ў каханавіцкай азярыне зрабіў аматар гэтай справы, шафёр Міхаіл Гушчык. Сваю мужнасць і загартоўку прадэманстравалі разам з ім механізатар Ігар Руды, жывёлавод Мікіта Тумас, навучэнцы Боркавіцкага ліцэя Аляксей Каладзінскі і Максім Татарынаў. Як заўсёды, даваў нырца і агітаваў прысутных на карысць маржавання кіраўнік народнага клуба Пётр Квяцінскі.
“Сарокі” і сямейнікі “маржоў” назіралі за падзеямі з берага. Па іх эмоцыях і выказваннях было зразумела, што жанчыны не толькі ўхваляюць карысны занятак каханавіцкіх джэнтльменаў, але і самі не супраць паплёскацца разам з “маржамі” у ледзяным купелішчы ў якасці “русалак”.
На завяршэнне свята ў штабе “Белых варон” не абышлося без сяброўскага застолля, віншаванняў і кампліментаў, падарункаў і кветак.
Наш кар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *