У «Верхнядзвінскіх музык» шмат гледачоў

Культура

Амаль што ні адно раённае свята не праходзіць без удзелу арыгінальнага і самабытнага народнага ансабля народнай музыкі “Верхнядзвінскія музыкі”. Яго іскрамётныя мелодыі захопліваюць слухачоў, а ногі прытанцоўваюць самі сабой.

IMG_7108 копия
У калектыве восем таленавітых і разнапланавых музыкантаў: Васіль Касарэўскі, Мікалай Зярноў, Анжэла Ткачова, Ягор Максуль, Ігар Новікаў, Майя Рубель і Іна Гарбатава, якія не толькі іграюць на музычных інструментах, але і прыгожа спяваюць. Калектыў зладжаны, творчы.
Рэпертуар, у асноўным, створаны на мясцовым матэрыяле. Кіраўнік народнага ансамбля Майя Рубель падчас экспедыцый па вёсках Верхнядзвіншчыны прывозіць народныя песні, якія разам с калектывам апрацоўваюць і ствараюць сапраўдныя шэдэўры.
“Верхнядзвінскія музыкі” — неаднаразовыя пераможцы і лаўрэаты розных конкурсаў і фестываляў. Яны жаданыя госці на міжнародных фальклорных фестывалях у Ізборску, Гдове (Расія), абласных аглядах-конкурсах, святах “Славянскі базар” і “Дажынкі”, “Браслаўскія зарніцы”. Паўсюль іх ведаюць і чакаюць гледачы, а падчас прыезду прымаюць як дарагіх гасцей і выклікаюць на “біс”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *