Валанцёры пабывалі ў Цэнтры карэкцыі

Актуально Общество

Дзень інвалідаў нездарма адзначаецца ў снежні — падчас падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння. Гэта дні міласэрнасці і ахвярнасці, калі людзі імкнуцца рабіць добрыя справы і дапамагаць усім, хто мае ў тым патрэбу.

IMG_20141203_111926

Як расказала педагог раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Святлана Сяргееўна Неплах, выхаванцы гэтай установы заўсёды старанна рыхтуюцца да сваёй даты. Разам з супрацоўнікамі цэнтра афармляюць творчыя выставы, развучваюць песні і вершы. Дзеці ведаюць, што да іх у госці наведаюцца сябры, з якімі так весела і цікава праводзіць час.
На гэты раз сюрпрызы пераўзышлі ўсе чаканні. У святочным мерапрыемстве прымалі ўдзел артысты тэатра гульні «Ігрык» раённага Дома культуры на чале з Вікторыяй Бурак. Дзеці былі ў захапленні ад забаў з «роставымі» лялькамі: гулялі, танцавалі, спявалі, фатаграфаваліся з імі. А ў падарунак атрымалі цацкі з паветраных шароў.
Пабывалі ў цэнтры і валанцёры з СШ№2 . Члены атрада «Усмешка», кіруе якім Алеся Андрэеўна Фаміна, разам з артыстамі студыі эстраднай песні «Галасы ХХІ стагоддзя» Запруддзеўскага СДК на чале з Наталляй Аляксееўнай Васіленка падрыхтавалі для выхаванцаў цэнтра канцэртна-гульнявую праграму «Цудоўная краіна».
А рабяты з Валынецкай СШ перадалі ў цэнтр падарункі: канцылярскія вырабы, цацкі, кнігі.
Выхаванцы і педагогі цэнтра сардэчна дзякуюць усім, хто па-дзяліўся цяплом душы, падараваў дзецям імгненні шчасця і надоўга зарадзіў добрым настроем.
С.Аляксандрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *