Ствараецца электронная база населеных пунктаў, знішчаных у гады вайны

Актуально Память

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, складаючы электронную базу населеных пунктаў, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны, сустракаецца з цяжкасцямі пры выяўленні паселішчаў, якія былі знішчаны або пацярпелі пры праходжанні фронту ў 1941-м і 1944-м гадах.

спал. дом
У кнізе «Памяць. Верхнядзвінскі раён» такія звесткі можна выбраць, праглядаючы рэестры ахвярных вёсак на старонках 1-га тома. Тыя спісы друкаваліся ў раённай газеце, дапаўняліся і ўдакладняліся яе чытачамі. Аднак мы не можам гарантаваць абсалютную дакладнасць змешчаных у кнізе спісаў па вышэйназваных паказчыках. Таму сёння зноў звяртаемся да чытачоў «Дзвінскай праўды» за дапамогай. Прагледзьце, калі ласка, прыведзеныя ніжэй спісы. Калі ў вас ёсць свае ўдакладненні ці дапаўненні, дашліце іх у рэдакцыю, у райвыканкам або раённы савет ветэранаў. Мы разлічваем на дапамогу чытачоў старэйшага пакалення, супрацоўнікаў мясцовых Саветаў, настаўнікаў гісторыі, школьных краязнаўцаў, усіх, хто шануе гістарычную памяць роднага краю. Не адцягвайце добрую справу на доўгі тэрмін, бо ўжо рыхтуецца да выдання таксама кніга, дзе будуць сабраныя звесткі, якія ілюструюць усю трагічную праўду пра вайну, якая зруйнавала наш родны кут.
Лічацца часткова або цалкам знішчанымі пры праходжанні фронту наступныя вёскі:
У ліпені 1941г.
Боркавіцкі сельсавет: Плішчына, Шупейкі;
У ліпені 1944 г.
Дзёрнавіцкі сельсавет: Барысы (знішчаны 3 двары з 10), Саракавікі, Саламахі (8 двароў з 10), Старцава;
Каханавіцкі сельсавет: Глазкі, Карабы, Мінкі;
Сар’янскі сельсавет: Ілгачы;
Шайцераўскі сельсавет: Прудзінкі, Стайкі, Філіпова.
Ніжэй прыведзены спіс вёсак, якія не лічацца сярод паселішчаў, цалкам або часткова разбураных пры праходжанні фронту альбо ў іншыя ваенныя тэрміны.
Бігосаўскі сельсавет: Баліны, Барэйкі, Бігосава, Грыгораўшчына, Данькі, Думанькі, Жукова, Карценева, Кусты, Марозы (Стар.), Навікі, Нов. Сяло, Паноры (Вял.), Папоўшчына, Стаклы, Сушкі, Цінкаўцы, Цынгелі, Чурылава, Шармухі, Юльянова;
Боркавіцкі сельсавет: Адамова, Антанова, Антушова, Асяродкі, Барздзілава, Барсукі, Батурына, Боркавічы, Брушкава, Букі, Вуглы, Гваздова, Гвазды, Геронкі, Горкі, Двор Зялькі, Дворыца, Дубы, Жукава, Забор’е (Борк.), Забор’е (Лун.), Замошша, Зароўе, Зялькі, Каменка, Канцавая, Катрынова, Козікі, Краўчонкі, Лапкоўшчына, Луначарскае, Магеры, Мазурына, Маркоўшчына, Наркавічы, Нурава, Падкарчомная, Ражэўшчына, Разуліна, Савейкі, Скарада, Уладычына, Ульянова;
Валынецкі сельсавет: Антонава, Асоскава, Ахрэмцы, Балабаншчына, Барсукі (бліз Сасноўцаў), Барсукі (бліз Цярэшак), Белавусы, Бубны, Валуцёва, Валынцы, Выдрына, Грулева, Дзегцярова, Забелы-1, Забелы-2, Кавалеўшчына, Калатовіна, Клімаўшчына, Князёва, Краўцы, Ліцвінава, Ляхаўшчына, Няверава, Сасноўцы, Сафонава, Свольна, Сялко, Трэскавічы;
Галубаўскі сельсавет: Балоціна, Валодзькава, Вераб’ёва, Галубава, Двор Пользіна, Жоўтаўшчына, Лакісава, Лаўрукі, Пушталёва, Свіраўшчына, Ульянова, Фалькі;
Дзёрнавіцкі сельсавет: Новы Лад, Сяргеенкі, Фрэйзава;
Жоўнінскі сельсавет: Асёткі, Балотнікі, Бароўка, Барсукі, Бялькоўшчына, Быстрыца, Валькова, Гараваткі, Гірдзюкі, Гірдзюкі (Пушчавыя), Жоўніна, Заручэўе, Заточча, Казачкі, Казакі, Каршуны, Мыкава, Нікіфараўцы, Пагулянка, Паташня, Пользіна, Пяцюлева, Роскашы, Рэдкарава, Садкоўшчына, Саўчонкі, Свольна, Таболкі, Шыпілкі, Яніна;
Каханавіцкі сельсавет: Бажкі, Замшаны, Мурзы, Піскуны, Чарняўшчына, Часнаполле;
Сар’янскі сельсавет: Атокі, Бары, Вусце, Мушына, Пакаёўцы, Шатрова;
Шайцераўскі сельсавет: Альшанікі, Бабарыкі, Барсукі, Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Жыгулі, Казакі, Казуліна, Касталомы, Ляшкова, Ляшчылава, Міхайлова, Моханава, Несцеры, Ракусіна, Смулькава, Хрусталёва, Цясты, Чырвоны Бераг, Шайтарава, Юсціянава.
А. БУБАЛА,
дырэктар рабочай групы
па стварэнні раённага музея.

 



1 комментарий по теме “Ствараецца электронная база населеных пунктаў, знішчаных у гады вайны

  1. а где же трагический освейский сельсовет,с его ладелево,васьковичи и другие спаленные немцами деревни

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *