Адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання дасць магчымасць знізіць тарыфы на электрычнасць для рэальнага сектара

Общество

Адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання дасць магчымасць знізіць тарыфы на электрычнасць для рэальнага сектара беларускай эканомікі. Аб гэтым паведаміў 31 кастрычніка першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанне сенатара Уладзіміра Паўлюкевіча.

«Калі б сёння за адзін раз можна было ліквідаваць перакрыжаванае субсідзіраванне па электраэнергіі, цяпле і газе, то можна было б знайсці 4,4 цэнта зніжэння кошту электраэнергіі для рэальнага сектара эканомікі», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што гэта сацыяльна-палітычнае пытанне, таму ў Беларусі плаўна і без перагібаў, па меры росту зарплаты і агульнага ўзроўню дабрабыту будзе ліквідавацца перакрыжаванае субсідзіраванне. Гэта плануецца завяршыць да 2017 года. «І вось тое, што мы атрымаем адтуль, аддадзім рэальнаму сектару», — адзначыў ён. Акрамя таго, першы намеснік прэм’ер-міністра сказаў, што вырашана з 1 студзеня 2015 года знізіць цану на электраэнергію для рэальнага сектара з 12,93 цэнта да 12,45 цэнта. Пры гэтым ён адзначыў, што за апошнія тры гады ў Беларусі наогул амаль не павышаліся тарыфы для рэальнага сектара эканомікі. Што датычыцца насельніцтва, не так даўно яно аплачвала 28-30 працэнтаў ад рэальнай цаны электрычнасці, а цяпер плаціць 81,9 працэнта. Але пры гэтым за цяпло людзі плацяць толькі 22,8 працэнта, гэта значыць менш за чацвёртую частку ад сабекошту гігакалорыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *