Верхнядзвінскі лясгас — пераможца рэспубліканскага спаборніцтва

Актуально Общество

Пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» сярод лесагаспадарчых прадпрыемстваў прызнана ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас».

А. А. Кулік (справа) уручае ўзнагароду В. В. Дзіковічу.
А. А. Кулік (справа) уручае ўзнагароду В. В. Дзіковічу.

Верхнядзвінскія гаспадары лесу даглядаюць адну з самых вялікіх у вобласці плошчаў — 103,8 тысячы гектараў, з якіх 92, 8 тысячы пакрыты лесам. Аб’ём нарыхтовак драўніны ад рубак галоўнага лесакарыстання склаў летась 170, 5 тысячы кубаметраў. З пачатку бягучага года адноўлены лясныя культуры на плошчы 223 гектары.
Лясгасам эфектыўна выкарыстоўваюцца сельскагаспадарчыя землі, у пажаранебяспечны сезон не дапушчана загаранняў лесу, праводзіцца вялікая работа па ачыстцы лясоў, добраўпарадкаванні, абсталяванні малых формаў. Высокую ацэнку камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу атрымала работа па захаванні санітарных патрабаванняў, аднаўленні дзікага жывёльнага свету, арганізацыі нарыхтовак прадукцыі пабочнага лесакарыстання і другасных лясных рэсурсаў.
На абласных «Дажынках» у Гарадку намеснік Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А.А.Кулік уручыў дырэктару Верхнядзвінскага лясгаса В.В.Дзіковічу Дыплом пераможцы і каштоўны падарунак — трактар «Беларус».
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *