Свята прысвячалася сацыяльным работнікам

Актуально Жизнь сельских Советов

У Дзёрнавіцкім СДК адбылася сустрэча «А восень аб’яднала зноў любоў, паэзію, сяброў». На яе былі запрошаны сацыяльныя работнікі, якія абслугоўваюць пажылых людзей. Аб мерапрыемстве расказвае адзін з яе арганізатараў — бібіліятэкар Дзёрнавіцкай бібіліятэкі В.Падгарэўская:

соцпомощь

— Менавіта супрацоўнікі сацыяльнай службы найбольш часу праводзяць побач з пажылымі людзьмі: выконваюць гаспадарчыя паслугі, прыносяць прадукты і лякарствы, падбадзёрваюць і спачуваюць. Таму мы і вырашылі аддзячыць іх за нялёгкую працу, парадаваць сваёй творчасцю.
Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі ўпраўляючы справамі Дзёрнавіцкага сельвыканкама З.У.Валадзёнак і загадчык Валынецкага філіяла ТЦСАН І.В.Пацёмкіна. Яны расказалі аб рабоце з пажылымі людзьмі, вырашэнні іх жыццёвых праблем, падзякавалі сацработнікам за працу і пажадалі ім і іх падапечным моцнага здароўя і вытрымкі.
Работнікі СДК і бібліятэкі ўсю сваю ўвагу прысвяцілі гасцям — сацыяльным работнікам. Для іх гучалі песні і вершы ў выкананні К.Касач, О.Маевай, Т.Маліноўскай і аўтара гэтых радкоў. Вельмі спадабалася ўсім жартоўная «Быліна аб службе сацыяльнай» у выкананні Н.Абуховіча, В.Католікавай, В.Кавалёва і А.Зязюлевай, а таксама сцэнка «Неадзінокая старасць», у якой былі заняты А.Рубін, К.Марозька і супрацоўнікі бібліятэкі.
Усіх развесяліла Т.Маліноў-ская, якая выканала гумарэску «Дзеля тонкай таліі».
Імяніннікам кастрычніка былі ўручаны падарункі.
Выказваем сардэчную ўдзячнасць дырэктару КУВСГП «Лявонішана» Ж.Л.Тарлецкай за дапамогу ў правядзенні мерапрыемства. Яно вельмі спадабалася гасцям і завяршылася танцамі. Удзельнікі сустрэчы пакідалі Дом культуры з добрым настроем і пачуццём удзячнасці за цудоўна праведзены час.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *