Мадэрнiзацыя – патрабаванне часу

Актуально Райисполком

Паведамлялася ўжо, што на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне аб мадэрнізацыі прадпрыемстваў Верхнядзвінскага раёна.

Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Н. В. Дзямешка адзначыла, што за студзень-жнівень бягучага года ў цэлым па раёну атрымана выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на аднаго сярэднеспісачнага работніка 220 млн рублёў, або 86,4% ад задання. Намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата склала 4619,1 тысяча рублёў і павялічылася на 14,9% да аналагічнага ўзроўню папярэдняга года.
У эканоміку інвестыравана 215 млрд рублёў, у тым ліку на набыццё машын, вытворчага абсталявання, транспартных сродкаў — 61 млрд рублёў, або 28,4% пры заданні 53.
Раённы выканаўчы камітэт прызнаў недастатковай арганізацыйную работу намеснікаў старшыні райвыканкама, кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў па накірунках дзейнасці па выкананні рашэння райвыканкама № 202 ад 15 сакавіка 2013 года.
Нездавальняючай прызнана работа кіраўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Інвет», хлебазавода, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў», унітарнага вытворчага прадпрыемства «Вужыца-Агра», СП «Асвейскі», дачыннага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Верхнядзвінская ПМК-44», ДБУ-4, ДРБУ-143 — за зніжэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі да ўзроўню 2013 года;
кіраўнікоў райаграсервісу, КУПМС «Валынецкае ПМС», «Верхнядзвінскае ПМС», лясгасу — па рэалізацыі мерапрыемстваў тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемстваў у бягучым годзе;
кіраўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Інвет», завода сталярных вырабаў, льнозавода — за невыкананне паказчыкаў эфектыўнага развіцця, зацверджаных пастановай Саўміна Рэспублікі Беларусь № 1262;
кіраўнікоў адкрытых акцыянерных таварыстваў «Верхнядзвінскі льнозавод», «Бялькоўшчына», «Нурава», «Баліны», унітарнага вытворчага прадпрыемства «Вужыца-Агра», СП «Асвейскі», дачыннага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Верхнядзвінская ПМК-44» — за зніжэнне прадукцыйнасці працы па дабаўленаму кошту ў разліку на аднаго работніка да ўзроўню папярэдняга года.
Намеснікам старшыні райвыканкама, кіраўнікам упраўленняў, аддзелаў даручана прыняць дадатковыя меры па выкананні паказчыкаў па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на аднаго сярэднеспісачнага работніка ў памеры не менш 381,1 млн рублёў. Пад персанальную адказнасць кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый даручана забяспечыць: выкананне паказчыкаў эфектыўнасці развіцця ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі мадэрнізацыі (развіцця) на 2014 год і адпаведна з рашэннем райвыканкама № 202; рэалізацыю ў поўным аб’ёме мерапрыемстваў эканамічнай мадэрнізацыі; бясстратную работу па выніках года; выкананне паказчыкаў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, зацверджаных рашэннем райвыканкама № 824.
Першаму намесніку старшыні — начальніку райсельгасхарчу неабходна забяспечыць кантроль за іх выкананнем, захаваннем тэрмінаў рэалізацыі бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, эфектыўнасцю ствараемых вытворчых магутнасцяў. Штогадовае зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) павінна скласці -1%.
Неабходна арганізаваць работу па накіраванні пакетаў дакументаў на фінансаванне інавацыйных і інвестыцыйных праектаў у сродкі інавацыйнага і інвестыцыйнага фондаў аблвыканкама; да 1 снежня прадаставіць у аддзел эканомікі райвыканкама распрацоўку мерапрыемстваў па ўкараненні новых відаў вытворчасці, паслуг, работ. Да 15 лістапада кіраўнікі прадпрыемстваў абавязаны прадаставціь у аддзел эканомікі інфармацыю аб запланаваных мерапрыемствах і крыніцах фінансавання.
Акцыянернае таварыства «Інвет» павінна забяспечыць поўную загрузку вытворчых магутнасцяў, прааналізаваць рэнтабельнасць экспартных паставак і прадаставіць інфармацыю аб гэтым да 15 лістапада ў аддзел эканомікі.
Хлебазавод абавязаны забяспечыць поўную загрузку лініі па вытворчасці сушак і рытмічную адгрузку вырабаў; завод сталярных вырабаў — павелічэнне аб’ёму вытворчасці лесаматэрыялаў у кастрычніку-снежні 2014 года не менш 117% да аналагічнага ўзроўню 2013 года.
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Верхнядзвінскі райаграсервіс» прапанавана да 1 лістапада прадаставіць эканамічныя мерапрыемствы па мадэрнізацыі прадпрыемства і планы-графікі выканання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *