У Верхнядзвінскім раёне адбылося свята «Дажынкі-2014»

Актуально Общество

Старшыня райвыканкама І. І. МарковІч вІншуе з рэкордным намалотам камбайнера ААТ «Антонава-Агра» В. Д. Дадзеку.
Старшыня райвыканкама І. І. МарковІч вІншуе з рэкордным намалотам камбайнера ААТ «Антонава-Агра» В. Д. Дадзеку.

У Верхнядзвінскім раёне адбылося свята ўраджаю «Дажынкі-2014».
У змястоўную праграму свята ўваходзілі сельскагаспадарчы кірмаш з дэманстрацыяй прадукцыі арганізацый раёна і сялянскімі падворкамі, выставы мастацтваў і народных рамёстваў, абрад дажынак у ААТ»Бялькоўшчына», пасадка дрэў у гарадскім скверы, урачыстае шэсце працаўнікоў вёскі да гарадской плошчы, ушанаванне перадавікоў уборачнай кампаніі, святочны канцэрт, шматлікія конкурсы, забавы і атракцыёны.

Удзельнікам «Дажынак» уручылі караваі са збожжа новага ўраджаю.
Удзельнікам «Дажынак» уручылі караваі са збожжа новага ўраджаю.

Удзел у свяце прынялі тысячы верхнядзвінцаў і гасцей горада, якія сардэчна дзякавалі майстрам высокіх ураджаяў за важкі хлеб, запасаліся сельгаспрадукцыяй на зіму і весяліліся на шматлікіх святочных пляцоўках.
(Падрабязней аб свяце
ў бліжэйшых нумарах газеты).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *