У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

Актуально Духовность

IMG_4727

Адзначаецца яно ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якога названа святыня. Гэта час выспявання пладоў, збору ўраджаю, яркіх восеньскіх фарбаў. Таму і касцёл быў прыгожа ўбраны кветкамі, яны палымнелі на восеньскіх клумбах вакол Храма і асабліва святочна акружалі алтар Божай Маці, якая сама ўвасабляе хараство душы і багацце даруемых чалавеку шчадрот. Удзячныя Святой Заступніцы за яе любоў і ласку, у касцёл прыбылі вернікі з Верхнядзвіншчыны і іншых куткоў Беларусі. Храм быў перапоўнены людзьмі, якія разам маліліся аб міры і супакоі на роднай зямлі і ва ўсім свеце, аб плёну ў працы і ўрадлівасці зямлі, аб дабрыні і ўзаемапаразуменні паміж людзьмі, аб хрысціянскім выхаванні дзяцей.

(Далей чытайце ў «ДП»).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *