Юбілей адзначыў клуб «Белыя вароны»

Актуально Культура

З юбілеем клуба яго кіраўніка П. Квяцінскага павіншаваў старшыня Каханавіцкага сельскага Савета В. Я. Ярмоленка.

Гэта, бадай, самая жывучая і самая дружная «птушыная група». Бо ў яе добры важак — Пётр Квяцінскі.
Успамінае сябра «партыі» Антон Бубала:
-Вось ужо чвэрць стагоддзя гняздуецца ў Каханавічах клуб «Белыя вароны», і ўсе гэтыя 25 год кіруе творчым аб’яднаннем мясцовы Гіпакрат — Пётр Квяцінскі. Сабраў ён каля сябе не толькі мясцовую моладзь, але і людзей больш сталага ўзросту. Так нарадзіўся клуб «Сарокі», дзе занятак па душы знайшлі сабе не толькі бабулькі пенсійнага ўзросту.
Пятра хапае на ўсё: і лячыць, і добрым словам падтрымаць, ды яшчэ і кніжкі пісаць, героямі якіх сталі мясцовыя жыхары.
Вось такія радкі юбілярам прысвяціў наш вядомы мясцовы паэт А.Бубала:
У Каханавічах свята,
Госці песенькі пяюць,
У варонаў поўна хата —
Можа келіх наліюць.
Працягвае В. Болбат, кіраўнік клуба цікавых сустрэч «Сучаснік» цэнтральнай раённай бібліятэкі, з якім яна прыехала павіншаваць Пятра і яго клуб:
— Пётр Квяцінскі быў адным з першых дэпутатаў мясцовага Савета, які распачынаў працу па стварэнні тэрытарыяльных органаў самакіравання ў раёне. На той час прыйшлося якраз і стварэнне клуба «Белыя вароны», бо яго моцна трывожыла сітуацыя ў маладзёжным асяродку.
А потым сталі традыцыйнымі купанні на Дзень Святога Валянціна і Вадохрышча, роварныя турыстычныя паездкі па мясцінах спаленых храмаў, добраўпарадкаванне могілак, вечарыны на музычным балконе штаба «Белых варон»…
Кола інтарэсаў гэтага чалавека вельмі вялікае. Клуб цікавых сустрэч «Сучаснік», які стаў удзельнікам юбілейнай сустрэчы, трымае з ім кантакты і сябруе, бо Пётр — адзін з найбольш актыўных сяброў аматарскага аб’яднання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *