Райпо увеличивает объемы заготовок

Актуально Экономика

Нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі вядуцца на працягу ўсяго года. Аднак з надыходам збору ўраджаю агародніны, садавіны, грыбоў, ягад нарыхтоўчая кампанія набывае большы размах, бо магчымасці забяспечыць насельніцтва неабходнымі прадуктамі на зіму павялічваюцца. Пра тое, як у раёне ідзе закуп прадукцыі, цікавімся ў намесніка старшыні райпо па нарыхтоўках Наталлі Палянскай.

Прадавец магазіна сельгаспрадуктаў Ж. Гарбуль прапаноўвае пакупнікам шырокі выбар садавіны і гародніны.

-Наталля Пятроўна, які асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі будзе сёлета на паліцах магазінаў?
— На сёняшні дзень жыхары могуць набыць у гандлёвых кропках райпо бульбу, капусту, моркву, буракі, цыбулю, агуркі, таматы, а таксама замарожаныя грыбы і ягады, дыні, перац і гарбузы, трохі пазней — кабачкі.
-А хто з’яўляецца вашымі асноўнымі пастаўшчыкамі?
-Пастаўшчыкоў шмат, і па кожнаму віду прадукцыі свае. Асноўную масу закупак ажыццяўляем у насельніцтва, прычым не толькі свайго, а і Глыбоцкага, Міёрскага раёнаў, жыхароў Брэсцкай вобласці. Напрыклад, агуркі і таматы закупляем у цяпліцах «Вясна» (Полацк), «Нафтан» (Наваполацк). Бульбу пастаўляюць гаспадаркі нашага раёна — ААТ «Нурава» і СП «Лявонішана», а таксама гаспадарка «Пад’ельцы» Міёрскага раёна. І на працягу доўгіх гадоў супрацоўнічаем з фермерскай гаспадаркай «Лагун В.І».
-Які план закупак пастаўлены перад вашай службай на бягучы год?
— На гэта пытанне дакладна адказаць не магу, бо план нам даводзіць вобласць толькі ў верасні. Але, на маю думку, ад мінулага года паказчыкі будуць мала чым адрознівацца. Хіба што вырастуць у сувязі з аб’яўленай Расіяй эмбарга странам ЕС. Беларусь, у тым ліку наша райпо, мае магчымасць павялічыць рэалізацыю гародніны і іншых прадуктаў харчавання за мяжу. І такі шанц мы не ўпусцім. У мінулым годзе было нарыхтавана бульбы — 610 тон, гародніны — 259 тон, у тым ліку капусты — 120, морквы — 34, буракоў — 55, цыбулі — 50, садавіны — 45.
Ягад пакуль нямнога. На сёняшні дзень нарыхтавана толькі 900 кг чарніц. У гэтым годзе неўраджай чарніц і яблыкаў адносна мінулых гадоў, таму закупачныя цэны больш высокія.
-Якія ўмовы створаны для захоўвання прадукцыі?
-Уся закупленая прадукцыя захоўваецца на складзе ў Бароўцы, дзе для таго створаны спрыяльныя ўмовы. Памяшканне абсталявана прытокава-выцяжной вентыляцыяй і мікракліматам. Ёсць асобная камера для захоўвання ягад, якая працуе ў рэжыме ад -20 да +4 градусаў. У летні перыяд тут можна захоўваць 20 тон чарніц, а ў зімовы перыяд трымаць яблыкі пры патрэбнай тэмпературы.
Ёмістасць сховішча дазваляе адначасова змясціць 320 тон прадукцыі. Астатнюю захоўваем па дагаворах. Напрыклад, купляем бульбу ў фермера, але адразу тавар не забіраем, а пакідаем у яго на захоўванне.
-Ці хапае на сезон закупляемай сельгаспрадукцыі?
— Хапае, нават з лішкам. Акрамя сваіх магазінаў, пастаўляем прадукты для сталовых устаноў адукацыі і медыцыны. Таксама бульбу і гародніну прадаем у Маскве, Себяжы, Сант-Пецярбурзе, гандлюем і ў Пскове, іншых гарадах.
-Па якіх цэнах закупляеце прадукцыю?
-Адназначна сказаць не магу, бо яны могуць вар’іравацца. Але, напрыклад, чарніцы мы куплялі па 30000 руб. за кг, лісічкі — 15000, парэчкі — 5500, трускалкі — 20000 (буйныя), 10000 (дробныя). Агародніна закупляецца па наступных цэнах: капуста — 3000руб., таматы — 3800руб., агуркі — 2000руб., цыбуля — 4800руб., морква і буракі — 4000руб., перац — 10000руб. Яблык-апад прымаем па 450 рублёў за кілаграм, але калі здатчык даставіць тавар на сваім транспарце, то разлік будзе 500 рублёў.
-Ці ёсць карысная інфармацыя для насельніцтва, якая тычыцца здачы прадуктаў?
-Па-першае, уся прадукцыя, якую мы прымаем, правяраецца на наяўнасць радыёнуклідаў і нітратаў. Калі чалавек здае да 100 кілаграмаў прадукцыі, то даследванне праводзіцца бясплатна, а больш за 100 кг — каштуе 42000 рублёў. Па-другое, здаць тавар можна ў любым магазіне райпо. Нарэшце, калі раней для здачы прадукцыі патрэбна было браць даведку з сельсавета, што ёсць прысядзібны ўчастак, то ў бягучым годзе іх наяўнасць не патрэбна.
-Дзякую, Наталля Пятроўна, за размову.
Ілона КРАСНАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *