Работы Верхнядзвінскага мастака адзначаны на міжнародным фестывалі

Культура

Пра гэтага чалавека «Дзвінская праўда» пісала не раз. Майстар на ўсе рукі, руплівы гаспадар і ўзорны сем’янін, Аляксандр Іванавіч Мядзюта ўвесь вольны час прысвячае творчасці.
Самабытны паэт, дапытлівы краязнаўца і стваральнік відэа-фільмаў аб роднай старонцы, ён яшчэ і лірычны мастак. Удзельнік выстаў народнай творчасці рознага ўзроўню, лаўрэат усебеларускіх фестываляў мастацтваў «Беларусь — мая песня», чацвёртага Маскоўскага міжнароднага фестывалю наіўнага мастацтва і творчасці «Фэстнаіў-2013», Аляксандр Іванавіч імкнецца напоўніць свае карціны эмацыянальным святлом. Яго творы вызначаюцца рамантызаваным адлюстраваннем прыроды, буяннем фарбаў, кампазіцыйнай прадуманасцю.
Летась жывапісныя работы Аляксандра Мядзюты змешчаны ў альбомах «Мастацтва INSITA» (Мінск, «СтройМедиаПроект»), «Московский международный фестиваль наивного искусства и творчества» (Издание Департамента культуры города Москвы).

Прапаноўваем чытачам пазнаёміцца з карцінай А. Мядзюты «Веснавыя клопаты», рэпрадукцыя якой змешчана ў маскоўскім альбоме.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *