Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?

Общество

Прадавец В. Пяцько дапамагае сабрацца ў школу Даніілу Пугачэўскаму.
Неўзабаве вясёлы званочак зноў пакліча дзяцей за школьныя парты. А пакуль яны адпачываюць апошнія тыдні перад новым навучальным годам, бацькі з заклапочанасцю бегаюць па магазінах у пошуках школьных касцюмаў і канцылярскіх тавараў. Многія набылі неабходныя рэчы яшчэ ў ліпені. Але тым, хто не паспеў, не позна прыдбаць патрэбнае і зараз.
Ці багаты выбар і колькі будзе каштаваць сабраць дзіця ў школу, я паспрабавала высветліць, накіраваўшыся ў Дом гандлю. Адразу зазначу, што асартымент тут багаты. Канцылярскіх тавараў, касцюмаў, абутку і іншых вучнеўскіх рэчаў больш чым дастаткова. Да школьнай пары прадпрыемства «Верхнядзвінск-гандаль» рыхтавалася інтэнсіўна. Тавары завозіліся з усіх беларускіх прадпрыемстваў: «Белль Бимбо», «Славянка», «8 Марта», «Сивельга», Жлобінскай і Баранавіцкай швейных фабрык і іншых.
Вось маці купляе касцюм свайму школьніку, кашулю і іншыя рэчы. Дарэчы, пра цэны. На касцюмы для хлопчыкаў яны вагаюцца ад 280 да 630 тысяч, а вось на падлетка — ужо 850 тысяч рублёў. Кашуля — ад 100 да 180 тысяч.
Адзення для дзяўчынак таксама шмат: пінжакі са спадніцамі, камізэлькі, сарафаны. Адзін недахоп — аднастайная шэра-чорная гама. Бачна, айчынныя вытворцы больш увагі аддаюць якасці, забываючы пра эстэтычны бок. Таму часта даводзіцца чуць ад дзяцей: я гэта не апрану. І бацькі шукаюць новыя варыянты. Купляюць не касцюмы, а пінжак, спадніцу, камізэльку асобна. Так выходзіць і танней, і можна разнастаіць каляровую гаму.
Каб апрануць дзяўчынку ў школу, у магазіне прыйдзецца пакінуць ад 370 да 690 тысяч. І гэта толькі на адзенне… Абутак абыдзецца для хлопчыка у 270-420, для дзяўчынак — 220-420 тысяч рублёў.
Да ўсяго трэба дадаць спартыўны касцюм, які будзе каштаваць ад 200 да 300 тысяч, спартыўны абутак — каля 150 тысяч. Ранец ці партфель можна набыць ад 230 да 420 тысяч рублёў. Ва ўнівермагу выбар іх багаты.
Да спісу яшчэ трэба дадаць ручкі, алоўкі, сшыткі і іншыя дробныя канцылярскія рэчы. Набор нават самых неабходных прадметаў абыдзецца каля 400 тысяч рублёў.
Цэны на тавары, шчыра кажучы, не кожнаму па кішэні. Таму ў магазінах прадпрыемства «Верхнядзвінск-гандаль» праду-гледжаны продаж тавараў школьнага асартыменту ў крэдыт на льготных умовах (тэрмінам на 3 месяцы без першапачатковага ўзносу і тэрмінам на 6 месяцаў з першапачатковым узносам 20%).
Тым, хто жыве ў вёсках, не заўсёды зручна дабрацца ў горад. Таму прадпрыемства арганізоў-вае выязны гандаль. А таксама прыме ўдзел у школьных кірмашах, якія адбудуцца 16 і 23 жніўня на плошчы каля магазіна «Люкс». Гандаль штодзённа арганізаваны ля ўнівермага, а па суботах — на рынку.
Ілона КРАСНАЯ.
Фота аўтара.



10 комментариев по теме “Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?

  1. итого получается со всей одеждой и прибамбасами(канцелярия т.д и т.п.)только на пацана около 3000000 рублей…золотые нынче начальные классы

  2. да за эти 10000 рос.рублей можно в российской провинции как принца одеть первоклассника(костюм на коло 2000 р),а собрать можно и на 8000 р. в среднем без щегольства(и это при том что белорусская провинция цены дешевле чем в российской)…пургу не гоните…да ещё если бы качество соответствовало цене

  3. Игорю. Если родитель не может на сбор ребенка в школу отвести 3 ляма, на фиг детей рожал? Пусть идет и зарабатывает.

  4. А если мы все пойдем зарабатывать,кто вам через …лет на пенсию работать будет?

  5. ГОСТЬ!!НАВЕРНО ВЫ СЛАБО РАЗБИРАЕТЕСЬ В ПОТРЕБИТЕЛЬСКОЙ КОРЗИНЕ И В ФИНАНСОВЫХ ВОЗМОЖНОСТЯХ СРЕДНЕСТАТИСТИЧЕСКОГО ЖИТЕЛЯ ВЕРХНЕДВИНСКОГО КРАЯ(ПРИ ЗАРПЛАТЕ В СРЕДНЕМ ПО РАЙОНУ 2500000-3000000 МЛН. РУБЛЕЙ)А ЕСЛИ ЕЩЁ УЧЕСТЬ ЧТО ЕСТЬ И ФИНАНСОВЫЕ ВЛИВАНИЕ НА ПРОТЯЖЕНИИ КАЖДОГО МЕСЯЦА УЧЕБНОГО ГОДА?ТО НАПРАШИВАТЕСЯ КАРТИНА,А КАК БЫТЬ МАЛООБЕСПЕЧЕННЫМ И МНОГОДЕТНЫМ И МАТЕРЯМ ОДИНОЧКАМ ПРИ СКРОМНОЙ ПОДДЕЖРКИ ГОСУДАРСТВА…КАК ИМ БЫТЬ?В РАЙОНЕ НЕ ВСЕ ПОЛУЧАЮТ ПО 5-6 МИЛЛИОНОВ РУБЛЕЙ…

  6. Хватит прибедняться. Вон райпо продавцов набирает с зарплатой от 5 млн. Даже образования особого не надо. Работайте! А на пенсию мне зарабатывать не надо. Своей зарплатой и налогами я себе на три жизни заработал. ЗАРАБОТАЛ!!! Вкалывая по 15 часов в сутки. Что до оскорблений так называемой гаспадыни, то каждый проявляет свой уровень своими же выражениями. Как говорится, лексикон из своего окружения.

  7. ну да в райпо -5 млн?не смешите..с какого дуба таких зарплат в райпо никогда не было и не будет..у них рентабельность не выше 65% откуда у них деньги на зарплату…с какого рожна…а то что они в России торговлю расширяют,так это всех затрать не покроет,которые на данный момент у них есть…единственное что может спасти райпо-это квалифицированный менеджмент(не совдеповский как сейчас)и конструктивный маркетинговый план!
    А до этого нашим так сказать бывшим коммунистическим руководителям ой как ещё далеко,пока сознание не перестроиться на конструктивный лад,до тех пор совдеповщина будет процветать в умах людей и экономики

  8. Не так плохо всё в райпо. Наценки ведь на товар накручиваются, почему не жить.

  9. Уважаемые посетители! При обсуждении тем просим соблюдать уважение друг к другу и не допускать оскорблений и угроз. Некорректные комментарии будут удалены модератором.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *