Якая выгада ад асабістай гаспадаркі

Актуально Жизнь сельских Советов

Старыя людзі заўсёды лічылі гаспадарку няпоўнай, калі яна без каровы, але зараз не кожная сям’я на вёсцы трымае буйную рагатую жывёлу. І ўсё ж засталіся яшчэ падсобныя гаспСтарыяадаркі, дзе ўтрымліваецца не адна карміліца, а некалькі, дзе пануюць працавітасць і любоў да зямлі, як, напрыклад, у сям’і Картавых з г. п. Асвея.


Застаць у хаце Аліну і Сяргея Картавых не так і проста. Акрамя таго, што гаспадыня працуе ў рэгістратуры, а яе муж у ЖКГ машыністам кацельні, ім хапае часу і сіл, каб трымаць тры каровы і шмат курэй. Сваім буронкам гаспадары далі мянушкі — Майка, Марта і Васіліса. Каб паспець накарміць і падаіць карміліц, гаспадары доўга не спяць, а ўстаюць у чатыры гадзіны раніцы. Апоўдні Аліна вяртаецца дамоў — чарговая дойка. Вечарам працы таксама хапае. Увогуле, у гэтай сям’і ўжо шмат гадоў робяць усё толькі разам, магчыма, таму так добра ўсё атрымліваецца.
Для вялікай гаспадаркі трэба і шмат зямлі, таму Картавыя ўзялі ў СП «Асвейскі» 2,5 га ворыва. У іх няма праблем з выпасам жывёлы, да і сена нарыхтаваць можна.
Садзяць гаспадары бульбу і вырошчваюць агародніну. Набылі даільны апарат.
У сярэднім адна карова дае каля 18 літраў малака. А ў самы ўдойны дзень атрымліваецца да 60 літраў тлустасцю 4,1%. У сакавіку гэтага года Аліне Іванаўне ўручылі грамату «За дасягненне найлепшых паказчыкаў па продажы малака дзяржаве сярод грама-дзян, якія занялі 1 месца па Асвейскаму сельскаму Савету».
-Вядома ж, — прызнаецца гаспадыня, — працаваць даводзіцца шмат. Затое няма часу ні сумаваць, ні спрачацца.
Нягледзячы на тое, што клопатаў шмат, у хаце Аліны і Сяргея Картавых пануюць прыгажосць і чысціня. Калі шмат працуеш, то і плён бачны ва ўсім.
Ілона КРАСНАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *