На старце жніва

Актуально Общество

Сельгасвытворцы актыўна рыхтуюцца да жніва. Пакуль ёсць час, даводзяць да ладу тэхніку і сушыльную гаспадарку, вядуць наладку і рэгуліроўку зернеўборачных камбайнаў.

— Сёння пачнецца церабленне льну, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу Люцыя Казіміраўна Грэсько. — Жніво стартуе ў звычайны час, пасля 20 ліпеня. Паспявае азімы рапс, але з-за ўмоў надвор’я яго засталося толькі 700 гектараў.
Па папярэдніх дадзеных, самай высокай чакаецца ўраджайнасць трыцікале. А ўвогуле прагноз аптымістычны. Збожжа сельгасвытворцы сабяруць не менш, чым летась.
Днямі дэлегацыя нашага раёна пабывала ў перадавым сельгаспрадпрыемстве Віцебскай вобласці «Альгоўскае», дзе земляробы пераймалі перадавы вопыт вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
На раённым семінары агранамічная служба знаёмілася з рэзервамі павышэння ўраджайнасці культур. Наведалі сельгаспрадпрыемствы «Верхнядзвінскі», «Сакалоўшчына» і «Антонава-Агра».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *