Лагер «Бе-La-Русь» збірае сяброў

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

З 24 па 27 ліпеня на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна будзе дзейнічаць XXIII Міжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь — 2014». 

Чакаецца, што на сустрэчу прыедзе каля пяцісот чалавек. У гэтым годзе арганізатарам маладзёжнага форуму выступае Расія. Прапанаваная тэма — «Культурная рэвалюцыя» — прымеркавана да Года культуры, які аб’яўлены ў Расійскай Федэрацыі.
На каардынацыйным пасяджэнні па падрыхтоўцы і правядзенні лагера, якое адбылося напярэдадні, прысутнічалі другі сакратар цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Андрэй Белякоў і кіраўнік справамі цэнтральнага камітэта Уладзімір Ліхтаровіч.
Абмеркаваныя пытанні — арганізацыя быту, уборка тэрыторыі, гандаль, правапарадак, медыцынскае абслугоўванне і шэраг іншых. Вяла пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Васільеўна Севалкіна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

 

 



4 комментария по теме “Лагер «Бе-La-Русь» збірае сяброў

  1. Пускай себе молодежь резвится,не все ж в соцсетях сидеть.

  2. Сделали дорогу на курган ради двух событий в год, а когда будет ремонт дорог в районе?

  3. В этом году не ремонтировали наверное у связи с чемпионатом.Вбухали в него кучу денег,а есть ли толк?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *