Як сустракае дзіцячы садок?

Актуально Общество

Рана ці позна амаль у кожнага з бацькоў узнікае патрэба аддаць свайго малыша ў дзіцячы сад, бо без гэтага нікуды — неабходна прывучаць яго да самастойнасці.

«Нам у садку весела!»

У аграгарадку Шайцерава ёсць дзіцячы садок, які з упэўненасцю можна назваць «калыскай жыцця». Менавіта там нашы сельскія дзеткі атрымліваюць свае першыя веды, неабходныя ў самым пачатку жыцця. Сярод тысяч беларускіх дзіцячых садоў гэты наўрад ці чым выдзяляецца, аднак для нашых дзяцей менавіта ён самы лепшы.
Можна толькі парадавацца за тых карапузаў, якія штодзённа наведваюць свой «другі дом», пераступаюць парог з усмешкай радасці ад таго, што тут іх цалкам разумеюць, ствараюць утульнасць і самае галоўнае — рыхтуюць да будучага жыцця, з маленства прывіваючы любоў да ведаў, прыроды і малой радзімы.
Акрамя адукацыйнай дзейнасці, вялікая ўвага надаецца фізічнаму здароўю дзяцей. Можна шмат пісаць пра тое, што праводзіцца ў мэтах умацавання імунітэту і фізічнага выхавання, але лепш паглядзець на вынікі — нашы дзеці любяць фізкультуру і мала хварэюць! За гэта трэба быць удзячным выхавальнікам груп Таццяне Пятроўне Аўзінай, Святлане Іванаўне Хаткевіч і Ларысе Альвальдаўне Дзядун. А таксама асобнае дзякуй загадчыцы дзіцячага сада Аксане Васільеўне Астапковіч, якая кантралюе навучальны працэс усіх груп ад » А» да «Я».
Хочацца спадзявацца, што працавітасць калектыву дзіцячага садка знойдзе разуменне не толькі з боку бацькоў, але і ўсіх людзей, якія неабыякава адносяцца да праблем дашкольнай адукацыі. Хто ведае, што чакае нашых дзяцей у будучыні, але мы ўпэўнены — дзіцячы сад выхоўвае сапраўдных людзей, якія не кінуць сябра ў бядзе, не будуць адносіцца абыякава да слова Радзіма, не забудуць той працы, якая ўкладзена ў іх выхаванне.
Вікторыя ЯЛОВІК,
студэнтка ВДУ імя П.М. Машэрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *