28 мая — Дзень пагранічніка

Актуально Общество

Узорна выконваюць свае абавязкі капітан А. І. Станкевіч, старшы прапаршчык Н. М. Крыштопенка, старшы прапаршчык Ю. А. Навіцкі.

 

-Пад аховай нашага аддзела, — гаворыць намеснік начальніка АПС «Верхнядзвінск» А. С. Івашкевіч, — знаходзіцца 111 кіламетраў дзяржаўнай граніцы. Заставы размешчаны ў Савейках, Бігосаве і Друі, дзейнічае аддзяленне пагранічнага кантролю «Бігосава-1». Дзе, дарэчы, нядаўна была спынена спроба прарыву злачынцы з Латвіі на тэрыторыю Беларусі. Напомню, што грамадзянін суседняй дзяржавы на аўтамабіле «Мазда» збіў шлагбаум на пункце пропуску і памкнуўся ўцякаць. Але старшы пагранічнага нараду старшына Аксана Васільеўна Пчолка не разгубілася і загадала прымяніць сродкі вымушанага прыпынку. На чатырох прабітых колах аўтамабіль быў спынены цераз 100 метраў трывожнай групай, у састаў якой уваходзілі падпалкоўнікі А. Г. Пароль І А. М. Ліневіч.

Андрэй Хоміч.

Давялося прымяніць спецсродкі і фізічную сілу, бо парушальнік граніцы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і аказаў супраціўленне. Не дзіва: у багажніку «Мазды» знаходзілася пяць пісталетаў, чатыры нажы, патроны, біноклі, бляшанка з выявай фашысцкай свастыкі. Мала таго, затрыманы грамадзянін І. аказаўся падазраваемым у забойстве.

Дзяніс Лісоўскі.

-Можна толькі захапляцца рашучасцю і ўмелымі дзеяннямі пагранічнікаў…
-Тым больш, што ў аперацыі ўдзельнічалі жанчыны. Акрамя Аксаны — Яўгенія Салаўёва і Юлія Шарабурава.
-Не хапае мужчын?
-Справа не ў гэтым. Прадстаўніцы лепшай паловы чалавецтва вызначаюцца адказнасцю і стойка пераносяць складанасці службы. Ёсць у нас і сямейныя пары, якія абралі прафесіяй ахову граніцы. Як, напрыклад, Юрый і Надзея Навіцкія, Сяргей і Алена Шайтар, Максім і Іна Баярыны, Уладзімір і Наталля Агіевічы, Эдуард і Вольга Самановічы. Зрэшты, не магу не назваць і сваю жонку Марыю.
-Як вядома, служба на граніцы лічыцца ганаровай. Адкуль паступае папаўненне?
-У асноўным, з рэгіёнаў Віцебшчыны. За прыкладам далёка хадзіць не трэба. Дзяніс Лісоўскі родам з Нурава, выдатны салдат. Андрэй Хоміч нарадзіўся ў Глыбоцкім раёне, дзе яго чакаюць маці і бацька, інструктар па спорту. Дарэчы, Андрэй сам выдатны спартсмен.
Знаёмімся з гэтым хлопцам.
-Як служыцца?
-Усё проста выдатна. Камандзіры талковыя, лішняга не патрабуюць. А дысцыпліна толькі вучыць далейшаму жыццю.
-Якім яно бачыцца?
-Збіраюся паступаць ва ўніверсітэт.
-Юнакоў, якіх прызавуць на службу, цікавіць армейскае харчаванне…
-У нас яно выдатнае. (Дарэчы, гэта слова «выдатна» гучала з вуснаў Андрэя часцей за ўсё). Галіна Аляксандраўна Цішаловіч — повар ад Бога. А яшчэ яна стараецца парадаваць рабят, адарваных на час ад дому, самаробнымі ласункамі. Ну дзе вы бачылі на салдацкім стале варэнне? А ў нас ёсць!
А. С. Івашкевіч дадае:
-На заставах той жа малюнак. У меню баршчы, халаднікі, супы, паджаркі, катлеты, біточкі, шніцелі, сыр, масла, кампот, сокі. У дадатак — свежая зеляніна. Як жа маладому арганізму без вітамінаў?
Быт у пагранічнікаў наладжаны як след. Два разы на тыдні — лазня. У спальных пакоях (не скажаш казармах) драўляныя ложкі, чыстая бялізна.
Спартыўныя гарадкі на кожнай заставе. Радуюць юнакоў трохсутачныя звальненні — можна наведаць бацькоў.
Увогуле, у нашых пагранічнікаў усё ў поўным парадку. Вынікі нялёгкай штодзённай службы ўражваюць. З пачатку года затрымана 112 парушальнікаў пагранічнага рэжыму, тры парушальнікі дзяржаўнай граніцы, два парушальнікі рэжыму ў пунктах пропуску, канфіскавана 13 адзінак зброі, больш 600 адзінак боепрыпасаў рознага калібру, затрымана матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш 800 мільёнаў рублёў.
Вялікі ўклад у справу надзейнай аховы дзяржаўнай граніцы ўносяць маёр І. С. Сардыка, капітаны А. Е. Данусевіч, В. С. Канавальчанка, А. І. Станкевіч, С. А. Нікалаенкаў, С. М. Камінскі, старшы лейтэнант В. В. Лішонак, старшыя прапаршчыкі Ю. С. Чарнавок, В. В. Маркевіч, Д. В. Пятроў, Ю. А. Навіцкі, І. Н. Ясюкевіч, прапаршчык А. П. Паўлоўская, старшына М. В. Сцяшко, старшы сяржант Я. І. Урбель, а таксама работнікі пагранічнай службы В. А. Слабада, Г. А. Цішаловіч і многія іншыя.
-Усё дасягнута ва ўзаемадзеянні з раённай уладай, — падкрэслівае А. С. Івашкевіч. — Мы заўсёды адчуваем падтрымку выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Асаблівую ўдзячнасць выказваем за супрацоўніцтва Р. Я. Ляміну, С. М. Грамадку, А. Г. Сінкевічу, П. П. Лаўрынаву, М. В. Рагоўскаму, В. І. Лагуну, М. П. Гумнянкову, А. Ч. Станкевічу, В. В. Дзіковічу, І. І. Грынько, М. П. Мартынаву.
Мікалай АРЛОЎ.

Уважаемые пограничники!

От имени командования и от себя лично поздравляю всех военнослужащих, работников и ветеранов Полоцкого пограничного отряда с Днем пограничника и с 96-й годовщиной со Дня образования пограничных войск!
Белорусские пограничники настойчиво совершенствуют свое профессиональное мастерство, вносят существенный вклад в дело обеспечения надежной охраны Государственной границы Республики Беларусь. Мы одними из первых вышли на охрану государственной границы с Латвийской и Литовской Республиками, и на этом рубеже умело и профессионально защищаем свою страну.
Выражаю уверенность в том, что вы и впредь будете надежно стоять на страже священных рубежей нашей Родины, являясь достойными продолжателями славных традиций пограничных войск на Витебской земле.
От всей души желаю всем военнослужащим, ветеранам границы, членам семей крепкого здоровья, счастья, благополучия и дальнейших успехов в пограничной службе.

С уважением, К.Г.Молостов,
начальник Полоцкого пограничного отряда, полковник.



1 комментарий по теме “28 мая — Дзень пагранічніка

  1. С праздником, коллеги! Всех вам благ, крепкого здоровья и только учебных тревог!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *