Хрысціяне адзначаць Вербную нядзелю

Актуально Духовность

3 красавіка хрысціяне свету адзначаць свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім альбо Вербную (Пальмовую) нядзелю.


Свята ўваходу Гасподняга ў Іерусалім адзначаецца ў шостую нядзелю Вялікага посту — за тыдень да светлага Хрыстова Уваскрэсення. Евангелле ад Матфея паведамляе, што Іісус уязджае вярхом на осліку у Іерусалім, дзе Яго сустракае народ, пакладаючы на зямлю адзенне і пальмовыя галіны. Людзі славяць Хрыста, усклікаючы: «Гасанна Сыну Давідаву! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Божае! Гасанна на вышынях!». У храме Іісус перакульвае сталы мянялаў і прадаўцоў жывёлы, кажучы: «Напісана — дом мой называецца домам малітвы, а вы зрабілі яго вярцепам разбойнікаў». Пасля гэтага да Хрыста прыводзяць сляпых і храмых, і Ён аздараўляе іх.
Свята сімвалізуе прызнанне Хрыста Месіяй і ўваход Сына Чалавечага ў рай. Яно адзначаецца праваслаўнымі, католікамі і многімі пратэстантамі. Вернікі нібыта сустракаюць прыходзячага Бога, вітаючы Яго галінкамі, кветкамі і свечкамі. У паўднёвых краінах для прывітання выкарыстоўваюцца пальмовыя галіны, у нас жа сімвалам свята стала вярба — яна першай абуджаецца пад веснавым сонейкам. У храмах адбываюцца працэсіі, якія сімвалічна прадстаўляюць сабой людзей, якія выйшлі насустрач Збаўцу падчас Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.
Звычайна вербы акрапляюцца святой вадой і захоўваюцца ў дамах на працягу ўсяго года.
Існуюць народныя традыцыі, звязаныя з асвячонай вярбой. Самы распаўсюджаны — злёгку ўдараць адзін аднаго вербачкамі, прыгаворваючы: «Не я б’ю — вярба б’е, ды здароўе дае». Лічыцца, што тым самым вярба надае жыццёвай сілы. Гаспадары ў першы раз выганялі жывёлу ў поле, узмахваючы вербачкай, каб была здаровай і пладавітай. Ёсць прыкмета, што дождж у Вербную нядзелю — да добрага ўраджаю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *