Верхнядзвінскі клуб «Ветэран» перамог у абласным конкурсе

Актуально Наш край

Верхнядзвінскі народны клуб «Ветэран» стаў пераможцам абласнога агляду-конкурсу ветэранскіх творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Удзельнікі народнага клуба "Ветэран".

 

Конкурс праводзіўся ў Шаркаўшчыне ў рамках ХІІ рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў і прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго мэта — арганізацыя адпачынку і вольнага часу ветэранаў, павышэнне мастацкага ўзроўню, выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры аматарскіх ветэранскіх калектываў, узбагачэнне рэпертуару лепшымі ўзорамі айчыннай і сусветнай мастацкай культуры, папулярызацыя твораў ваенных гадоў і патрыятычнай тэматыкі.

Антон Бубала.

Праводзіўся конкурс па намінацыях: харавыя спевы, вакальны ансамбль, сольныя спевы, харэаграфічнае мастацтва, тэатральнае мастацтва, мастацкае слова, аўтарскі твор. Удзел у ім прымала 20 ветэранскіх калектываў з Полацка, Наваполацка і 12 раёнаў вобласці.
Як расказала кіраўнік Верхнядзвінскага народнага клуба «Ветэран» Марына Уладзіміраўна Шчасная, нашы артысты прадставілі сваю праграму ў трох намінацыях: харавыя спевы, інструментальны ансамбль, аўтарскі твор. У выкананні хора пад акампанемент ансамбля народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» прагучалі песні «Курганы» на словы А.Бубалы і беларуская народная «А ў Марусі». Ансамбль лыжкароў «Забаўніцы» захапіў гледачоў славутай «Барыняй». Свой аўтарскі твор — урывак з паэмы «Помні» — прачытаў Антон Бубала. Нашы артысты паказалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, сцэнічнай культуры, кампазіцыйнай пабудовы нумароў, сумяшчэння розных жанраў і выкарыстання аўтарскай творчасці. Гледачы суправаджалі выступленні верхнядзвінскіх артыстаў шквалам апладысментаў, а журы дало самую высокую ацэнку іх творчасці.
У выніку Верхнядзвінскі народны клуб «Ветэран» перамог ва ўсіх трох намінацыях і стаў лаўрэатам конкурсу І ступені.
Наш раён на конкурсе прадстаўлялі А.Бубала, В.Бароха, Т.Барысава, Н.Гапановіч, З.Жырава, Л.Куксенак, Л.Кабанава, Т.Кузьміч, А.Макеенак, В.Пятрова, А.Пераломава, Г.Пераломаў, Л.Пішчуленак, У.Родзік, Н.Рамановіч, З.Сіняўская, Г.Сямёнава, Г.Спірыдонава, Ул. Савва, Г.Сла-бада, І.Тамковіч, З.Ясюкевіч, З.Яку-бовіч. Кіраўнік клуба — М.Шчасная, хармайстар — І.Гарбатава.
Віншуем з перамогай і жадаем новых поспехаў!
С.Аляксандрава.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *