Са святам працы!

Актуально Общество


Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з надыходзячым Святам Працы!
Свята 1 Мая сімвалізуе яднанне працоўных свету і прымушае адчуць сябе стваральнай часткай грамадства. Агульны дабрабыт залежыць ад паўсядзённай працы людзей розных прафесій, іх майстэрства, добрасумленнасці, творчага падыходу да справы. Беларусы заўсёды адрозніваліся сваёй працавітасцю і ўменнем разлічваць на ўласныя сілы — гэта дазваляла выстаяць у часы любых выпрабаванняў.
І сёння ў аснову сваёй палітыкі дзяржава ставіць мірную эфектыўную працу на карысць народа. Дэвіз беларусаў: будзем лепш працаваць — будзем лепш жыць.
Жадаем натхнення і энергіі на гэтым стваральным працоўным шляху. Няхай не пакідаюць вас творчы запал, аптымізм, ярка раскрываецца прафесійнае майстэрства і хопіць здароўя і сіл на ўсё задуманае.
Новых дасягненняў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *