Адбылася раённая канферэнцыя БРСМ

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

Адбылася 38-я справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА «БРСМ».

Выступае старшыня раённага савета ветэранаў М. Я. Дабранаў.

На канферэнцыі абмеркавана дзейнасць маладзёжнага аб’яднання раёна ў 2011-2014 гадах. Першы сакратар райкама БРСМ Алена Сяткоўская ў сваім дакла-дзе адзначыла, што ў раённай арганізацыі налічваецца 726 членаў і 75 пярвічак. Гэта менш, чым у папярэднім справаздачным перыядзе. Сказаліся кадравыя праблемы: як агульнае змяншэнне насельніцтва раёна, так і частыя змены кіраўніцтва арганізацыі.

Першы сакратар райкама БРСМ А. Сяткоўская з ветэранам вайны У. У. Дашчонкам.

Аднак пры ўсіх складанасцях моладзь жыве насычанымі падзеямі: праводзіцца вялікая патрыятычная работа, развіты валанцёрскі рух, многае робіцца ва ўзаемадзеянні са школамі, культустановамі, пагранчасткай, спартыўнымі суполкамі. Менавіта на мяжы нашага раёна збіраецца сусветна вядомы лагер «Бе-La-Русь».
Сярод галоўных напрамкаў на бліжэйшае будучае лідары мала-дзёжнага руху вызначылі падрыхтоўку да 70-годдзя вызвалення Беларусі і святкавання Вялікай Перамогі. На канферэнцыю былі запрошаны ветэраны вайны і працы, якія падкрэслілі, што сіла маладзёжнай арганізацыі — у пераемнасці лепшых традыцый старэйшага пакалення.
Сфарміраваны кіруючыя органы РК БРСМ, першым сакратаром абрана А. І. Сяткоўская. Вылучаны кандыдаты на абласную канферэнцыю.
Удзел у рабоце канферэнцыі прыняла намеснік старшыні райвыканкама Т. В. Севалкіна.
Фота А. МЯДЗЮТЫ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *