Верхнядзвінскія воіны-інтэрнацыяналісты пабывалі ў Себежы

Актуально Общество

Група верхнядзвінскіх воінаў-інтэрнацыяналіс-таў пабывала ў Себежы, дзе прыняла ўдзел у мерапрыемствах, пры-свечаных 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.


На сустрэчу былі запрошаны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І.Бальшой, былыя воіны-афганцы Ю.Венгер, А.Шыманскі, А.Скавародка, Д.Абуховіч, А.Тамашэвіч. Яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным памятнай гадавіне, атрымалі прывітальныя пісьмы ад кіраўніка Себежскай адміністрацыі Л. Курсянкова, падзяліліся ўспамінамі з расійскімі воінамі-інтэрнацыяналістамі і заклалі камень на месцы помніка, які будзе ўзведзены ў памяць герояў афганскай вайны. Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў падрыхтаваны вялікі канцэрт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *