У Верхнядзвінскім раёне пабываў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч

Актуально Духовность

Мы папрасілі біскупа Алега Буткевіча аб невялікім інтэрв’ю для чытачоў газеты.

І. І. Марковіч вітае на Верхнядзвінскай зямлі біскупа Алега Буткевіча.

 

-Ваша Эксцэленцыя, ці ўпершыню Вы ў Росіцы і што яна азначае для Вас?
— Прыходзіў у Росіцу з пілігрымкай ў 2000 годзе, адразу пасля святарскага пасвячэння. Тады нават не ўяўляў, што вярнуся сюды ў сане біскупа. Святыня неверагодна змянілася, расквітнела, але і тады, і сёння яна напаўняе гонарам за вернасць Евангеллю людзей, якія абаранілі веру цаной свайго жыцця. Росіца — крыніца шматлікіх ласкаў, патрэбных нам усім. Моц ахвяры Юрыя і Атонія дзейнічае ў людскіх сэрцах і душах і выпрошвае ў Бога благаславенне для кожнага чалавека.
— Якія ўражанні выклікаў у Вас сённяшні візіт?
— Радуе, што невялікая вёсачка не губляе сваёй папулярнасці. Між іншым — намаганнямі айца Часлава, які ўдастоіўся ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Росіцкая сустрэча стымулюе да яшчэ большых духоўных разважанняў. Упэўнены, што гэта месца будзе заставацца крыніцай высокай духоўнасці на Віцебшчыне.
— Як плануеце сваю работу з парафіямі раёнаў? Вернікі ж заўсёды чакаюць свайго біскупа…
— Не сумнявайцеся, што заўсёды буду там, дзе ёсць вера. Як бачыце, і месяца не прайшло з прызначэння, а ўжо з’явіўся ў вас. Пастараюся наведвацца ў парафіі як мага часцей.
-Што пажадаеце верхнядзвінскім вернікам?
-Найперш удзячны за падтрымку і малітву. Жадаю кожнаму чалавеку і кожнай сям’і Божага благаславення, апекі Божай Маці і заступніцтва Благаславёных Юрыя і Антонія.
-Дзякуем за гутарку.
Яніна Пакульневіч.

Дальше материал читайте в «ДП».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *