У Верхнядзвінскай бібліятэцы выдадзена кніга аб воінах-афганцах раёна

Актуально Общество

Пусть с гордостью медали парни носят,
Пусть у живых сверкают ордена,
Пусть на поверках чётко произносят
Погибших белорусов имена.

15 лютага ўвайшло ў гісторыю, як дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у складзе якіх былі і нашы землякі. З таго часу мінула 25 гадоў, але памяць аб афганскай вайне жыве, яна па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах саміх афганцаў, іх маці, бацькоў, удоў, дзяцей воінаў, якія не вярнуліся дамоў.


Значны ўклад у захаванне памяці аб той вайне ўнесла і Верхнядзвінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, выдаўшы краязнаўчы даведнік «Афганистан. Испытание мужеством».
Спачатку быў распрацаваны праект «Испытание мужеством» , які складаўся з трох этапаў:
— пошук, збор і захаванне матэрыялаў аб удзельніках афганскай вайны;
— выданне кнігі «Испытание мужеством»;
— прэзентацыя кнігі.
На першым этапе бібліятэкарам раённай бібліятэкі і сельскіх філіялаў было дадзена заданне: выявіць у сваёй зоне абслугоўвання ўдзельнакаў вайны ў Афганістане, запісаць іх успаміны, біяграфіі і сабраць фотаздымкі. Збор матэрыялаў доўжыўся больш года. Па меры паступлення запісаных успамінаў ажыццяўляўся іх камп’ютарны набор, паралельна звяраліся спісы ўдзельнікаў афганскай вайны з ваенкаматам. Вынікам работы раённай бібліятэкі стаў краязнаўчы даведнік «Афганистан. Испытание мужеством», які складаецца з трох раздзелаў. У першым раздзеле — «Мы выканалі свой абавязак» — сабраны біяграфічныя звесткі аб 56 нашых земляках, якім давялося прайсці праз вайну. У другім — «Ваш сын, выконваючы баявое заданне, верны прысязе, загінуў у баі» — змешчаны фотаздымкі і біяграфіі загінуўшых афганцаў, вытрымкі з пісьмаў, адрасаваныя родным і блізкім. У апошнім раздзеле «Афганістан баліць у маёй душы» работнікі раённай бібліятэкі размясцілі інтэрв’ю з воінамі-афганцамі, якія ў розны час былі надрукаваны на старонках «Дзвінскай праўды». Выданне, бясспрэчна, з’яўляецца бясцэнным падарункам для ўсіх жыхароў Верхнядзвінскага краю, а найбольш для вучняў, педагогаў, краязнаўцаў. Гэта своеасаблівае пасланне будучым пакаленням.
Пасля выхаду кнігі ў раённай бібліятэцы прайшла яе прэзентацыя, на якую былі запрошаны ўдзельнікі афганскай вайны. Краязнаўчы даведнік «Афганистан. Испытание мужеством» быў прадстаўлены на навукова-практычнай канференцыі «Современные информационные технологии и технологии WEB 2.0 в библиотеках» у Віцебску. Па нашаму прыкладу іншыя раёны вобласці пачалі збор матэрыялаў аб воінах-інтэрнацыяналістах сваёй мясцовасці.
У гэтым годзе прэзентацыя кнігі адбудзецца ў многіх бібліятэках раёна.
Таццяна ЗУЕВА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *