Ідзе вакцынацыя супраць грыпу

Актуально Здоровье

 Настаў самы спрыяльны час для вакцынацыі супраць грыпу.

Набліжаецца зіма, а з ёй — і пагроза грыпу. Каб засцерагчыся ад гэтай каварнай хваробы, многія жыхары раёна ўжо зрабілі прышчэпкі: на платнай аснове — 47, бясплатна — 650 чалавек.
Магчыма, не ўсе ведаюць, што прывіцца вакцынай кітайскай вытворчасці «Флюваксін» можна бясплатна. А тыя, хто аддае перавагу французскаму «Ваксігрыпу», мусяць заплаціць за вакцынацыю 85700 рублёў. Праўда, колькасць вакцыны абмежаваная.
Медыкі рэкамендуюць абавязкова зрабіць прышчэпкі людзям з хранічнымі захворваннямі і тым, хто часта нядужыць, дзецям і пажылым асобам.
Перад прышчэпкай неабходна прайсці агляд у тэрапеўта, а дзецям — у педыятра.
М. КАТКОЎ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *