Дэкаднік па ахове працы

Общество

З 23 кастрычніка па 2 лістапада на прадпрыемствах раёна праводзіцца Дэкаднік па ахове працы.

Пытанні забеспячэння бяспекі працы, папярэджання вытворчага траўматызму і захворвання работнікаў пастаянна знаходзяцца на кантролі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Члены аператыўнай группы па правядзенні Дэкадніка, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Т. В. Сявалкіна, вядуць абследванне ўсіх аб’ектаў прамысловага комплексу, прыцягваючы да супрацоўніцтва прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага нагляду. Мэта — вывучэнне арганізацыі бяспечнага вядзення работ і ўхіленне выяўленых недахопаў.
Кіраўнікі прамысловых арганізацый прадаставяць копіі пратаколаў правядзення Дэкадніка ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *