Урок аб Радзіме

Молодёжная страница "Ветразь"

2 верасня ва ўсіх школах краіны пачаліся заняткі. У СШ № 1 райцэнтра першым урокам прайшла класная гадзіна «Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь», прысвечаная тэме Радзімы і дзяржаўных сімвалаў.


Ва ўпрыгожанай актавай зале сабраліся вучні 5-8 класаў. Праходзіла класная гадзіна ў добразычлівай атмасферы. Урок праводзілі не настаўнікі, а «спадарыня Алеся і яе сябар Дзмітрок». Яны паведамілі вучням пра гісторыю ўзнікнення і значэнне дзяржаўных сімвалаў нашай краіны — герба, сцяга, гімна, прапанавалі дзецям цікавыя пытанні і вясёлыя гульні.
Напачатку заняткаў вучні прагледзелі фільм пра адзін дзень з жыцця Беларусі, разам з героямі якога вандравалі па розных кутках нашай Бацькаўшчыны на працягу сутак — ад свiтанку да заходу сонца.
Таксама дзеці пазнаёміліся з культурай Беларусі, разгле-дзелі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, дэманстравалі свае веды па гісторыі і культуры роднай краіны, прыгадвалі беларускія прыказкі. Многія падрыхтавалі цікавыя паведамленні.
Напрыканцы заняткаў настаўнікі і вучні разам праспявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Алёна МАРОЗ,
наш няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *