Ахова прыроды

Экономика

Наш субяседнік — начальнік Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ю. У. АПЕНЧАНКА.

-Юрый Уладзіміравіч, над чым працуе ваш калектыў у бягучы час?
-Задача інспекцыі пастаянная: ажыццяўленне кантролю за захаваннем прыродаахоўнага заканадаўства, выяўленне фактаў браканьерства, незаконнага і безгаспадарчага выкарыстання прыродных рэсурсаў, папярэджанне правапарушэнняў у гэтай сферы.
Якія метады работы выкарыстоўваеце?
-У асноўным, рэйды. Толькі за першае паўгоддзе іх праведзена звыш сямідзесяці.
А вынікі?
-Выяўлена 114 правапарушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 56 парушэнняў Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 9 парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, 10 — Правілаў лесакарыстання, 39 іншых парушэнняў.
За шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў асабліва буйных памерах, у першым паўгоддзі былі ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы.
Штрафныя санкцыі склалі 45,3 млн рублёў, пакрыццё прычыненай навакольнаму асяроддзю шкоды — 49,7 млн.
Акрамя таго, у браканьераў канфіскаваны 4 стрэльбы, 137 іншых прылад палявання і 241 забароненая прылада рыбнай лоўлі, 78 сетак агульнай працягласцю 4,15 км.
У правапарушальнікаў адабрана таксама 175 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы і 180 кілаграмаў мяса дзічыны.
-Хто прымае ўдзел у рэйдавых мерапрыемствах?
-У першую чаргу, зразумела, нашы супрацоўнікі. І, як правіла, прадстаўнікі праваахоўных органаў. З імі вядзём актыўны абмен інфармацыяй аб экалагічнай абстаноўцы ў нашым і Расонскім раёнах.
Тут дарэчы будзе падкрэсліць, што праблемы аховы навакольнага асяроддзя не могуць паспяхова вырашацца намаганнямі толькі ўладных структур. Спадзяёмся на актыўную падтрымку грамадскіх арганізацый, насельніцтва. Дзверы нашай інспекцыі заўсёды адчынены. Напамінаю адрас: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, д. 193/2. А тэлефон «гарачай лініі» — 8 (01251) 5 73 13.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *