Танней будзе купiць

Экологическая страница "Крынічка"

За час веснавой забароны на лоўлю рыбы наша інспекцыя сумесна з праваахоўнымі органамі правяла 31 рэйд. Выяўлена 37 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Браканьеры пазбавіліся 1935 метраў сетак, 14 іншых забароненых прылад рыбалоўства. Не давялося ім і паласавацца 125 кілаграмамі канфіскаванай рыбы.
Здзіўляе, што, нягледзячы на вялікія штрафы, не пераводзяцца аматары паласавацца незаконна здабытай рыбкай.
Прыклады? Калі ласка. Трое жыхароў вёскі Шайцерава вялі лоўлю сеткамі на Заходняй Дзвіне. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 21 240 000 рублёў. Следчы камітэт Віцебскай вобласці ўзбудзіў па гэтаму факту крымінальную справу.
Браканьернічаюць і «залётныя». Так, жыхар г. Себежа ў кампаніі з жыхаром в. Бігосава здабываў у перыяд нерасту рыбу на возеры Белае Катлярова. Карысталіся восцямі. Шкода ацэнена ў 14 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Крымінальнай справай займаецца абласны следчы камітэт.
Як тут не напомніць, што адна рыбка вагой 200 грамаў, здабытая ў час забароны, абыйдзецца браканьеру ў цану некалькіх кілаграмаў самай дарагой чырвонай рыбы.
У. ГАНЧАРОНАК,
дзяржінспектар Верхнядзвінскай МРІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *