На канiкулах можна зарабіць

Актуально Молодёжная страница "Ветразь"

Для правядзення сацыяльна значных і грамадскіх работ пад праграму добраўпарадкавання раёна з дзяржаўнага фонду занятасці насельніцтва сёлета выдзелена 200 мільёнаў рублёў.

Сума, як бачна, немалая. Яе скарыстаюць сёлета тры сельскія Саветы — Шайцераўскі, Сар’янскі і Асвейскі, а таксама ДРУВП ЖКГ і Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Работы будуць выконваць беспрацоўныя, якія знаходзяцца на ўліку ў Цэнтры занятасці. 50% каштарыснай вартасці аб’ёму работ пойдзе на набыццё матэрыялаў, сыравіны і прылад, столькі ж — на заработную плату.
Па такой схеме будуць працаваць і вучнёўскія вытворчыя брыгады, якія зоймуцца касметычным рамонтам школьных збудаванняў, мэблі, добраўпарадкаваннем тэрыторый, давядуць да ладу кнігі ў школьных бібліятэках. Пад праграму другаснай занятасці вучнёўскай моладзі выдаткавана 240 мільёнаў рублёў.
Л. ФЁДАРАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *