Узнагароды за працу

Актуально Общество

У райвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару.

Старшыня райвыканкама І. І. Марковіч уручае па-дзячнае пісьмо машыністу ДБУ-4 П. П. Дашкевічу .

 

Па традыцыі гэта мерапрыемства было прыўрочана да свята Працы. Віншуючы перадавікоў з Першамаем, старшыня раённага выканаўчага камітэта І. І. Марковіч адзначыў, што для нас гэта дата, перш за ўсё, — даніна глыбокай павагі да людзей працы. Менавіта працавітасць народа, імкненне да згоды і парадку з’яўляецца падмуркам дабрабыту і бяспекі дзяржавы.
Мінулы год быў спрыяльным для эканомікі раёна і краіны ў цэлым. Пераадолена высокая інфляцыя, стабілізаваўся валютны рынак, захаваны спакой у грамадстве.
Верхнядзвіншчына лідзіруе ў вобласці па многіх паказчыках. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі перавысіў 450 млрд рублёў, асвоены выпуск 113 найменняў інавацыйнай прадукцыі, удзельная вага якой сладае звыш 34%. Атрымана больш за 80 млрд рублёў прыбытку, што на трэць больш папярэдняга года.

Узнагароды за працу атрымалі дырэктар райаграсервісу І. І. Грынько, намеснік дырэктара гэтага ж прадпрыемства Н. М. Галавач і намеснік галоўнага ўрача раёна А. П. Прымакоў.

Адной з галоўных задач, над вырашэннем якой працуюць вытворцы, з’яўляецца мадэрнізацыя прадпрыемстваў. На гэтыя мэты толькі ў прамысловасці плануецца прыцягнуць больш за 300 млрд рублёў. Стварэнне новых высокапрадукцыйных месцаў дазволіць дасягнуць гадавой выручкі на кожнага працуючага не менш 60 тысяч долараў.
У выніку тэхнічнага пераўзбраення сельскагаспадарчай галіны ў раёне ўпершыню атрыманы валавы збор зерня звыш 88 тысяч тон пры ўраджайнасці 34,8 цэнтнера з гектара. Самыя высокія паказчыкі дасягнуты ў ААТ «Шайцерава», «Прудзінкі», КУВСГП «Верхнядзвінскі». Рэканструкцыя малочна-таварных ферм дазваляе ўзнімаць прадукцыйнасць працы. Летась ад каровы атрымана 5457 кг малака, сёлета запланавана 5800.
Працягваецца работа па добраўпарадкаванні горада і раёна, жыллёваму і дарожнаму будаўніцтву, рэканструкцыі сетак водазабеспячэння. Аб’ём будаўніча-мантажных работ летась перавысіў 140 млрд рублёў. Завершана рэканструкцыя цэха па вытворчасці мяккіх сыроў «Верхні луг», уведзена ў эксплуатацыю першая чарга аўтапераходу «Грыгароўшчына». У аграпрамысловым комплексе пабудавана 3 зернесушыльных комплексы, праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй 13 малочна-таварных фермаў. Вядзецца будаўніцтва 9 даільных залаў і 3 робатафермаў.
У мінулым годзе значна ўзрос экспарт тавараў і паслуг. Усяго экспартуецца звыш 50 найменняў прадукцыі ў 28 краін свету.
З’яўляюцца новыя аб’екты гандлю, звыш 4 млрд рублёў затрачана на мадэрнізацыю медыцыны, працягваецца рамонт РДК, прадугледжаны сродкі на рамонт будынка раённага музея.
Рэалізацыя сацыяльнай палітыкі дазваляе паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю: у мінулым годзе дасягнута павелічэнне нараджальнасці і зніжэнне смяротнасці.
Станоўчыя тэндэнцыі развіцця, забеспячэнне дабрабыту дасягаюцца чалавекам працы. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што гэта прамая залежнасць: як будзем працаваць — так будзем і жыць. Адносіны да справы перадавікоў вытворчасці, занесеных на раённую Дошку гонару, — прыклад прафесіяналізму, майстэрства, старання, высокай адказнасці. І. І. Марковіч падзякаваў працаўнікам за вялікі ўклад у агульную справу і пажадаў, каб яна прыносіла ім задавальненне і матэрыяльны дастатак.
На сходзе ўшанаваны лаўрэаты раённай Дошкі гонару: працоўныя калектывы раённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі ВРУП «Віцебскаблгаз» (дырэктар А. Г. Малаток), Валынецкага ПМС (дырэктар Н. А. Халанская), райспажыўтаварыства (старшыня І. А. Тамашэвіч), КУВСГП «Каханавічы» (дырэктар А. З. Махмудаў), Галубаўскай базавай школы (дырэктар В. А. Шабан), Вусцянскага дзіцячага сада-пачатковай школы (дырэктар В. А. Анісімава), Верхнядзвінскай дзіцячай школы мастацтваў (дырэктар Я. Д. Шугаль), Бігосаўскай участковай бальніцы (галоўны ўрач І. В. Гаціха), а таксама асобныя работнікі: намеснік дырэктара ЦБП № 206 філіяла № 214 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» у г. Верхнядзвінску Г. В. Міронава, сартавальнік сыравіны і валакна ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» Л. М. Камагурава, трактарыст ДРУВП ЖКГ А. М. Мароз, прадавец райпо В. Л. Хмялеўская, трактарыст-машыніст ААТ «Шайцерава» У. В. Шкіндзер, галоўны аграном ААТ «Прудзінкі» В. М. Шылаў, ветурач райветстанцыі Л. Г. Іванова, абліцоўшчык-плітачнік Валынецкай ПМС А. А. Быкаў, дырэктар СШ № 2 У. А. Бародка, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ А. П. Прымакоў, загадчык аддзялення ТЦСАН У. В. Валнейка, машыніст ДБУ-4 П. П. Дашкевіч, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС А. М. Чубар, старшыня Асвейскага сельвыканкама В. Е. Гладкова.
Перадавікам уручаны падзячныя пісьмы райвыканкама і кветкі, у іх гонар гучалі музычныя нумары.
На ўрачыстым сходзе адзначаны таксама актывісты ідэалагічнай работы раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *